ЗАСКРОБКІ мн. 1. Рэшткі, сагрэбеныя граблямі.
ЗЦскрёбкі пірякінь цірізь бірнушкі сьвіньням, яны зоймішца, уціхнуць. Памянш.
ЗАСКРОБАЧКІ. Згарні заскрёбычкі у вугалок ды прістаў мятлою, каб куры ня ры/іі. 2 жарт. Свята з выпадку ўборкі. У цябе сяньнЯ ныётыяшчыя заскрёбкі: увесь двор ачысьціў i лі двыра падгрёб.
ЗАСКРОБЫШАУ прым. іран. Такі, які адноеіцна да апошняга дзідя ў сям'і. Ета заскрёбышыва работа, большы тут нікога ні було.
ЗАСКРЭСЦЬ зак. перан. 1. Забраць, захапіць, арыштаваць. Думыў, вывірніцца, дайжа нейкія бумажкі дыстаў, a рыскыпаліся — зыскряблі, пулучыў сваё. 2. Пачаць турбаваць. Як пачуў пры Мыксімёнка, зыскрябло троху.
ЗАСЛУГОВЫВАННЕ н. Заслуга. Стыхванок ны вісокіх дылжнысьцях быў, у яго балыйоя зуслуговывыньня пірід уласьцю.
ЗАСОДЖАНЫЙ дзеепрым. Пасаджаны. Матка скызала: Полічка, ні плач, у мяне трі гряды засоджына, цубуля як репа.
ЗАСПАЦЬ зак. Прыспаць, прыдушыць у сне. Мне рысказывылі у горыдзі, што ні так даўно на том баку матка зыспала дзіцёнка.
ЗАСТАУЛЯННЕ н. Закладванне, продаж у часовае карыстанне (звыч. зямлі ў дарэвалюцыйны час). Гультай быў твой дзядзічка, ні хацеў рук пріклыдаць ні к чому, а што яму дывала зыстыўляньня? — трі разы у горыд зьезьдзіць.
ЗАСТАУЛЯЦЬ незак. Закладваць, прадаваць у часовае карыстанне (у дарэвалюцыйны час). Іван усігда зыстыўляў луг, я купляла, на сходзі плаціла яму грошы, а хлопцы касілі.
ЗАСТАУЛЯЦЦА незак. Закладвацда, прадавацца ў часовае карыстанне. Я ўсігда пытхадзіла i спрашывыла: «Дзядзька Іван, ці ваш луг сёліта будзіць зыстыўляцца?» ЗАСТАВІЦЬ зак. Закласці, прадаць у часовае карыстанне. Напрей гультуюват быў, многа зямлі, ён возьміць, зыставіць.
ЗАСТАВІЦЦА зак. Закласціся, прадацца ў часовае карыстанне. Мы зналі, што луг у яго зыставіцца.
ЗАСТАУЛЕНЫЙ дзеепрым. Раз я спрашыю: «Лявон Іванывіч, ці ваш луг зыстиулін?» — «Не, ні зыстаўлін»,— атвічаіць.
ЗАСТРАШАНЫИ дзеепрым. Запалоханы. Каб ні былі зыстришыныя, дык ба прішлі, а так пыбыяліся
Дадатковыя словы
зыстйў, зыстрйшыныя, рыііі, сямі
3 👁