ЗАДАВАЦЬ незак. перан. Закладаць у меру. Гуроныкыў трошку, солі многа зыдываць ні нада, яны скора paзойдуцца. У ліароз скату нада большы корму зыдываць. ЗАДАЦЬ зак. Закласці ў меру. Солі як зыдас'ц мяса ня спорціцца. Карові зыдаў струшынкі i палез на печ. ЗАДАУЖАЦЦА незак. перан. Затрымлівацца на працяглы час. Некылі мне зудуўжицца, адны сьвіньні сквіл еправюць на ўсю дзяреўню. ЗАДАУЖЬІЦЦА I зак. Зацягнуцца на працяглы час. Друзей раз мелыч якую аткладзеш, іна зыдаўжыцца i зыдаўжыцца. ЗАДАУЖЫЦЬ, ЗАДАЛЖЫЦЬ, ЗАДАУЖЫЦЦА II, ЗАДАЛЖЬІЦЦА зак. Стаць даўжніком. ё н, знаць, пыряв ышна зыдаўжыў Іпатывым. Сколька ні зыдалжылі, дык аддываць нада. Я ўжо ўзноў зыдаўжыўся, кругом нідыстаткі. Каб ні зыдалжыўся ны пацьцёлка, на мне б ужо нічога ні вісела. ЗАДАУЛІВАЦЦА незак. перан. асудж. Прагнуць. Ен жа ныд гарелкыю зыдаўлівыіцца, так i віхліць, каб айдзе чарка пупала. ЗАДЗЕРВЯНЕЦЦА зак. перан. Анямець, страціць адчувальнасць. Буваіць, рука як зыдзірьвянеіцца, пальцымі ні шывяльнеш. Ці вы тама зыдзірьвянеліся, што заўтрікыць ні дызавесься! ЗАДЗЁУБЫВАННЕ н. перан. Зачосванне няўмела або тупой сякерай. Якей масьцір, такоя ŭ задзёўбывыньня, ніхай дзяўбець, можа, якей кол i ўваб'ецца. ЗАДЗЁУБЫВАЦЬ незак. перан. Зачэсваць няўмела або тупой сякерай. Стыхван толька што быў ны дваре, кольля тупіцыю задзёўбывыў. ЗАДЗЁУБЫВАЦЦА незак. Зачэсвацца няўмела або тупой сякерай. Ніхай стукыіць, нешта ж i ў яго задзёўбывыіцца. ЗАДЗІУЛЯЦЦА незак. Моцна дзівіцца. Што ты зыдзіўляісься, ты ны яго месьці луччыга нічога ні прідумыў ба. ЗАДЗЯДЗЕЛЫЙ дзеепрым. жарт. ГІасталелы. Зыдзядзелыя хлопцы, ім пат тріццыць абоім, цігаюцца як бугаі. ЗАДЗЯУБУЛІВАЦЬ незак. 1. Убіваць. Зімля сухая, крепкій кол надa зыдзяўбулівыць. 2. Зачэсваць. Гнілую палку ні зыдзяўбулівый, якоя зь яе дзіржаньня. 3 перан. Затузваць. Што вы хлыпца зыдзяўбулівыіця, ён жа нічога мульчуган. ЗАДЗЯУБУЛІВАЦЦА незак. 1. Убівацца. Крепка скабы зыдзяўбулівыюцца, сьціна ні пышатнецца. 2. Зачэсвацца. У цябе такей тапор, што i сасновый кылячок ні зыдзяўбулівыіцца. 3 перан. Ачмурацца. Я зыдзяў
Дадатковыя словы
зудуўжйцца, зыдасц, зыдзяўбўлівый, зыдзяўбўлівыць, зыдзяўбўлівыюцца, зыдзяўбўлівыіця, ўвабецца
0 👁