ДАРАЗУМЛЯЦЬ незак. Павучаць, даводзіць да разумення. Трудна дурузумляць, кылі гылыва пустая.
ДАРАЗУМЛЯЦЦА незак. Дадумвацца, даходзіць розумам. У жызьні нада сымаму ды ўсяго дурузумляцца.
ДАРАЗУМІЦЬ зак. Навучыць, давесці да разумення. Каму ў мінуту уталкуіш усё, што нада, а другога паспробый дурузуміць.
ДАРАЗУМІЦЦА зак. Дадумацца, дайсці розумам. Як ён дурузуміўся ні пабежч усьлед за хлопцымі ны вічарінку!
ДАРАЗУРАТНІЧАЦЬ, ДАРАЗУРАТНІЧАЦЦА зак. Дасягнуць пэўных вынікаў распуснічаючы. Ды чаго ён у цябе дурузуратнічыіць, як ты ні падумыіш, што саўсім можыць збысятнічыцца. Дурузуратнічыісься, такую баню палучыш, што большы некуды будзіць.
ДАРАЗУРАЦЬ зак. Разбураючы, дайсці да пэўных вынікаў. Ну што, усё дурузуралі, большы незышта брацца?
ДАРАЗУРАЦЦА зак. 1. Разбураючы, дайсці да пэўных вынікаў. Дурузураўся, адна хаччына асталыся і тая як у решыта цякець. 2 перан. Давычвараць. Па шыі палучыць,— во ды чаго ён дурузураіцца.
ДАРАЗУРАНЫЙ дзеепрым. Нечыга глядзець, усё дурузурана.
ДАРАМАНЦІРАВАЦЬ зак. 1. Закончыць незавершаны рамонт. Калі вы свае сані дыріманьціріыця? 2. Рамантуючы, атрымаць пэўныя вынікі. Ну, дыріманьцірывыў калёсы, не ны чым у горыд зьезьдзіць.
ДАРАМАНЦІРАВАЦЦА зак. 1. Закончыцца (пра рамонт). Вот дыріманьцірыіцца трактыр, і мы будзім свободны. 2. Рамантуючы, атрымаць пэўныя вынікі. Дыріманьцірывыліся ды кынца, большы нечыга рызьбіраць.
ДАРАМАНЦІРАВАНЫЙ дзеепрым. Якея ні кылясёнкі, а кылі дыріманьцірывыныя, дык ношку хворыста ускладзеш.
ДАРАСКУРОЧЫВАЦЬ зак. 1. Разбурыць, развярнуць да канца. Усё тама дурускурочывылі, гнільлё пывывырачывыныя ляжыць кучыю. 2. Пры разбуранні дасягнуць пэўных вынікаў. Дурускурочывыіця хворыст, што пугі ад бацькі палучыця.
ДАРАСКУРОЧЫВАЦЦА зак. 1. Разбурыцца, развярнуцца да канца. Во дурускурочывыіцца дзярэўня, жывэя душы ні астаніцца. 2. Пры разбуранні дасягнуць пэўных вынікаў. Нываюісься ты, дурускурочывыісься, што пупадзець чышчы некуды.
ДАРАСКУРОЧЫВАНЫЙ дзеепрым. Ны Зацэрькыўі усё дурускурочывына, дайжа глядзець ненышта.
ДАРАССЫПАЦЬ зак. Рассыпаючы, дасягнуць пэўнай мяжы. Дырыссыпаіця крупы, што зваріць нечыга бу
99 👁