ДАРАЗУМЛЯЦЬ незак. Павучаць, даводзіць да разумения. Трудна дурузумляць, кылі гылыва пустая. ДАРАЗУМЛЯЦЦА незак. Дадумвацца, даходзіць розумам. У жызьні нада сымаму ды ўсяго дурузумляцца. ДАРАЗУМІЦЬ зак. Навучыць, давесці да разумения. Каму ў мінуту уталкуіш усё, што нада, a другога паспробый дурузуміць. ДАРАЗУМІЦЦА зак. Дадумацца, дайсці розумам. Як ён дурузуміўся ні пабежч усьлед за хлопцымі ны вічарінку! ДАРАЗУРАТНІЧАЦЬ, ДАРАЗУРАТНІЧАЦЦА зак. Дасягнуць пэўных вынікаў распуснічаючы. Ды чаго ён у цябе дурузуритнічыіць, як ты ні падумыіш, што саўсім можыць збысятнічыцца. Дурузуратнічыісься, такую баню палучыш, што большы некуды будзіць. ДАРАЗУРАЦЬ зак. Разбураючы, дайсді да пэўных вынікаў. Hy што, усё дурузуряліt большы незышта брацца? ДАРАЗУРАЦЦА зак. 1. Разбураючы, дайсці да пэўных вынікаў. Дурузуряўся, адна хаччына асталыся i тая як у решыта цякець. 2 перан. Давычварадь. Па шыі naлучыць,— во ды чаго ён дурузуряіцца. ДАРАЗУРАНЫИ дзеепрым. Нечыга глядзець, усё дурузуряна. ДАРАМАНЦІРАВАЦЬ зак. 1. Закончыць незавершаны рамонт. Калі вы свае сані дыріманьцірыіця? 2. Paмантуючы, атрымадь пэўныя вынікі. Hy, дыріманьцірывыў калёсы, не ны чым у горыд зьезьдзіць. ДАРАМАНЦІРАВАЦЦА зак. 1. Закончыдца (пра рамонт). Вот дыріманьцірыіцца трактыр, i мы будзім свободны. 2. Paмантуючы, атрымаць пэўныя вынікі. Дыріманьцірывыліся ды кынца, большы нечыга рызьбіраць. ДАРАМАНЦІРАВАНЫЙ дзеепрым. Якея ні кылясёнкі, a кылі дыріманьцірывыныя, дык ношку хворыста ускладзеш. ДАРАСКУРОЧЫВАЦЬ зак. 1. Разбурыдь, развярнуць да канца. Усё тама дурускурочывылі, гнільлё пывывырачывыныя ляжыць кучыю. 2. Пры разбуранні дасягнудь пэўных вынікаў. Дурускурочывыіця хворыст, што пугі ad бацькі палучыця. ДАРАСКУРОЧЫВАЦЦА зак. 1. Разбурыдца, развярнуцда да канца. Во дурускурочывыіцца дзяреўня, жывэя душы ні астаніцца. 2. Пры разбуранні дасягнудь пэўных вынікаў. Нываюісься ты, дурускурочывыісься, што пупадзець чышчы некуды. ДАРАСКУРОЧЫВАНЫИ дзеепрым. Ны Зацэрькыўі усё дурускурочывына, дайжа глядзець ненышта. ДАРАССЫПАЦЬ зак. Рассыпаючы, дасягнуць пэўнай мяжы. Дырыссыпаіця крупы, што зваріць нечыга бу
Дадатковыя словы
дурузурйтнічыіць
0 👁