Сталковывацца незак. Дамаўляцца. З Напреім дужа трудна сталковывіцца, як глумак нейкій. Сталкавацца зак. Дамовіцца, паразумецца. Штоб такея махыры ды ні стулкуваліся, на іх ны абоіх шапкі гыряць. Стальвага ж. Ворчык у параконным плузе, баране. Нада б новыю стыльвагу зьдзелыць, ета чуць ліпіць. Памянш. стальважка. Па-мойму, стыльважка у пуні зы саломыю ліжала. Стальважжа н. зб. Накідылі стыльважжа кучыю, худзь ба акуратна склалі. Стальважына ж. Асобны ворчык у параконным плузе, баране. Я ў цябе вазьму стыльважыну ны сяньня, увечыры прінясу. Памянш. стальважынка. Крепінькыя стыльважынка, лёгінькыя і крепінькыя. Стальга, стальгом прысл. Стоячы і застыўшы. Чаго яны тама стыльга сталі? Тута работа гаріць, а яны стыяць стыльга. Стануць стальгом і як прікымянеюць. Стальніца ж. Верхняя частка стала. Дзеці зылілі стальніцу чарнілым, ацскрібаць нада. Памянш. стальнічка. Змый чысьцей стальнічку, патрі вехцім хырашэнька. Сталюжка ж. Невялікая сталюга. Сяньня мае пілюць досткі, ураньні прівязьлі сталюжкі ат Мітрыхванывых. Сталюжына ж. Частка або дэталь сталюгі. Заднія сталюжына выляіцца лі хворысьця. Памянш. сталюжынка. Ета сталюжынка саўсім рызвалііцца, нада зьбіць крепка. Сталяванне, столенне н. Насціланне столі. Ішчэ доўга яны іс сваім стулюваньнім будуць пароцца. Калі роілым дзелыюць, ні хачу я такога століньня, я найду сьпіцыялістыў застоліць. Сталяваць незак. Століць, рабіць столь. Калі ты думыіш хату стулюваць, хылады пуцступаюць, столі некылі будзіць сохнуць. Сталяваный дзеепрым. Каб жа стулюваныя хата была, ён за столь ішчэ ня думыў брацца. Станяць незак. Рабіць тонкім. Дужа канцы ні стыняй, тута зімля мяккыя, кольля палезіць. Станіць зак. Зрабіць тонкім. Ты ўсе кляцы лішніга станіў, іх цяперя толька гвозьдзікымі прібіваць. Старакожыватый прым. З цвёрдай скурай. Нейкыя бульба зь естыга кусочыка стыракожывытыя, станіш скабліць — нажом ня ўрежыш. Стараннік, старацельнік м. Старанны працаўнік. Такей стыряньнік, што ён табе мінуты ні пругуляіць. Дзед твой быў стыряцільнік, дзень і ноч работыў. Памянш. стараннічак. Ці мы ні знаім, якей стыряньнічык сь Кіреі-
111 👁