векым прі спастылівыньні, ні знаю, як ета Мархва церьпіць.
Спастыліваць, спастылівацца, спастыляць, спастыляцца незак. Рабіцца брыдкім. Ён зразу посьлі свадзьбы пычаў спастылівыць Машкі. Чаго ж ня будзіць спастылівыцца, калі такоя тваріць усё ўремя. Мне ён ні сяньня пычаў спыстыляць. А што я буду дзелыць, калі ён усё большы спыстыляіцца? Спастылець, спастылецца зак. Абрыднуць. Ета ж нада, штоб свой чылавек, а так спыстылеў! Буваіць, што свой спыстылеіцца большы, чым чужэй. Спастылелый дзеепрым. Ён даўно ёй спыстылелый, іна яго відзіць ня хочыць.
Спатанькі, спатачкі дзіц. Спаць. Ну пойдзім, пойдзім спатынькі, ужо саўсім цямнеіць. Мой малінькій, мой хырошынькій спатычкі хочыць.
Спатуханне н. Затуханне. Ліні вады і дзела с канцом, ато доўга будзіш ждаць спутуханьня.
Спатушываць, спатушаць зак. Прытушваць, змяншаць гарэнне. Трудна спатушывыць, калі вецір бушуіць. Узяліся спутушаць, а зьдзелыць нічога ня могуць, агонь са ўсіх бакоў бушуіць. Спатушаный дзеепрым. Спатушыныя палкі аткінь дальшы, каб ні мішалі. Спатушомшы дзеепрысл. Спутушомшы атыйшлі, пысядзелі троху збоку.
Спатынець зак. Стлець. За трі гады досткі спытынелі у погрібі, нада новыя зыкладывыць.
Спатыханне н. Аслабленне гарачыні. Столька дней жарішча паліць і ніякыга спытыханьня німа, худзь ба ж іна трошку меншы.
Спатыхаць, спатыхацца незак. Змяншацца (пра гарачыню). Увесь дзень жаріла, што ні прыдыхнуць було, толька к вечыру трошку стала жыра спытыхаць,— во ўжо сушка дык сушка! Каторый дзень жарішча ні спытыхаіцца, дождж горька нада.
Спаўзаць незак. перан. Сыходзіць, змяншацца (пра паўнату). Як пыработыіць хырашэнька, сала зь яго станіць спуўзаць. Споўзць зак. Сысці, зменшыцца (пра паўнату). Раншы ён пряма у дзьвері ня месьціўся, а цяперя жыр зь яго троху споўз.
Спахацца зак. Справіцца, быць на аднолькавым узроўні ў ворыве. Ён умеіць плуг хырашо навесьць, выпріж у яго ладныя і конь цігавітый, зь ім спыхацца трудна.
Спелесаваць зак. Нарабіць пісягоў (пугай, дубцом). У дзьве пугі як узяліся, сьпілісувалі карову, што на ёй
76 👁