Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
хаці. 2 перан. Нягоднік. Такей быў смурод, што ніхай еткія людзі і.ні атрыгаюцца. Чаго ён зыдаўся тыкая смурода? Сам харош, i йна смурода ня луччыя. Смычыць незак. жарт. Прасці. Бувала, як возьмуцца смычыць утрёх, во еткія клубкі ныпрідалі, а тады ставюць кросны i ткуць. Смядзіць незак. 1. Тлець. Адна гылавешка сьмядзііць у печы, яе нада дыстаць ды аттушыць. 2 перан. Ледзь жыць. Нескылька гадоў ні жыла, a сьмядзіла, чуць ногі пы зямле пірістыўляла. Смяляк м. Смяльчак. Етый сьміляк с хаты увечырі баіцца выйціць, а ня то ён у Бірязуйкі пыбягіць. Вы абоя адзінакывыя сьмілякі: адз зайца кініціся ўцікаць. Памяти. смелячок. Канешня, ты сьмілячок, нікога ні баісься. Смялячка ж. Хто ж ні знаіць Прытасевічыву сьмілячку, yce дужа хырашо знаюць. Смяротный прым. 1. Смертны. Куды яму жыць, у яго від сьмярётный, хуць сяньня ў гроб кладзі. 2. Прызначаны на выпадак смерці. Іна ўжо ўсю сьмярётныю адзежу сабе склала. Смяцціна ж. Парушына. Як ты мяцеш, што ў цябе там астаюцца сьмяцьціны. Памянш. смяццінка, смяцціначка. Акуратна двор прібран, нійдзе ні сьмяцьцінкі ні асталыся. Ты ў яго паспробый хуць сьмяцьцінычку айдзе ўвідзіць. Смяцціць незак. Засмечваць. Я толька пыдміла, чысьцінька зьдзелыла, а ты ўзноў сьмяцьцш на чыстыя. Смяцціцца незак. Засмечвацца. Яно само съмяцъцщца, ходзіш, i зы ныгамі ўсякій мусыр нынишывыіцца. Снапавое н. Плата снапамі за карыстанне зямлёй (y дарэвалюцыйны час). Як січас помню, у тэй дзенъ мы вазілі сныпавоя, Андрей сеіў у нас ладный кусок, сваё ён зьвёз раншы, а наша астывалыся. Снуджэнне н. Ненадзейнае прыстасаванне для лоўлі. Нічога с твайго снуджэнъня ні палучыцца, ета нада хырашо зъдзелыць, каб птушку злавщь. Снудзіць незак. Ненадзейна прыстасоўваць для лоўлі. Ета ж ён снудзіць — хочыцъ тхыря злавщь — адуреў тэй тхорь лезьць у яшчык. Совесный прым. Сумленны. Калі совісныя, дык іна чужога ні захочыць, аддасьць, есьлі ныйшла. Памянш. совесненькій. Калі-то, можа, i Пракоп быў совісьнінькій, толька ета дужа даўно було
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мўсыр, нынйшывыіцца, снўдзіць
2 👁
 ◀  / 337  ▶