Стыхваніхіны яблыкі. Састрапалівацца незак. Згаворвацца, збірацца. Сыстрыпалівыюцца куды-то пабежч, яны знайдуць куды. Састрапаліць зак. Падгаварыць, падбіць на рызыку. Па-мойму, іх Ісаёнычык сыстрыпаліў, ён доўга зь імі стыяў. Састрапаліцца зак. Згаварыцца, caбрацца. Куды вы сяньня сыстрыпаліліся, відна, надумыліся нешта ладныя атпаліць. Састрапалёный дзееппым. Прішлі сыстрыпалёныя, у іх усігда свае тайныя дзялы. Састрапалёмшы дзеепрысл. Сыстрыпалёмшы, яны куды хочыш кытануць. Састроіваць, састраіваць незак. 1. Будаваць разам. Усё страенія пыд адну сьвязь сыстраівыіць, удоўж кыла вуліцы. Пычаў састроівыць умесьці к хаці сенцы i клець. 2. Зносіць пабудову. Гываріў, што налета абізацільна будзіць хату сыстраівыць аттуля. Чаго табе састроівыць, тут жа ладныя мясьціна i ты нікому ні мішаіш. Састраівацца, састроівацца незак. Зносіць пабудову. Мы разым ca ўсемі сыстраівыліся. Сьпірва на хутыр пірінасіліся, тады цірісь пітнаццыць гадоў бывай нызад састроівыцца, ета цяжола. Састроіць зак. 1. Пабудаваць разам. Усё разым састроіў, нічога пулучылыся пастройчына, ладныя. 2. Знесці пабудову. Калі ты ат'етуля баню састроіш? Caстроіцца зак. Знесці пабудову. Яны раншы нас састроіліся} саўсім нямнога пыжылі тут. Састроеный дзеепрым. У яго усё састроіна пыд адну сьвязь i накрыта шыхвірым. Састругыванне н. Даводка шляхам стругания. Што табе дасьць ета састругывыньня? — нічога, толька насуріш. Сасцябываць, сасцёбываць незак. Шыць, сшываць у спешцы. Села сысъцябывыць кохтычку, тады кінула, за печ узілася. Што ты будзіш сасьцёбывыць, тады пароць, шый ужо зразу. Сасцябаць, сасцябнуць зак. Пашыць, сшыць у спешцы. Хуцъ як-небудзь сысьцібай троху, каб дзіржалыся. Я, бувала, пынясу, i мне Кроціха сысьцябнець кохту, скора пашы'щь. Сасцябнутый дзеепрым. Мне каб хто троху памог, а сысьцябнутыя я й сыма дашыю. Сатаннё н. зб. Нелюдзі. Сыбралыся сытанънё, ці ты зь імі пыгаворіш пы-харошыму. Хвытаіць ішчэ сытыньня на сьвеці. Лезуць як сытанънё якоя. Сатварацца незак. Рабіцца, тварыцца. Таго, што змалку распушчыны, таго зь іх усякыя дурути i сытвыряіцца. Сатварыцца зак. Зрабіцца, стварыцца. Другей раз i ня думыіш i ні гыдаіш, само сатворіцца, што толька дзі'вісься
Дадатковыя словы
атетуля, дзівісься, дурутй, пашыщь, распўшчыны, сўріш
2 👁