p Разбароннік м. Той, хто разнімае забіяк. Січас npiбягіць іхный рызбароньнік, усіх зразу сьціхаміріць„ Разбаронніца ж. Тута i біз рызбароньніцы дужа хырашо абойдзіцца, нечыга ўлізаць, куды ні нада. Разбарсыванне н. Выцягванне абор з лапцяў. Кінь ты ета рызбарсывыньня, садзіся есьць, ато ўіё стыніць. Разбарсываць незак. Выцягваць аборы з лапдя. Ці стоіць такую ірвань рызбарсывыць, скруці ды кідай цыліком у печ. Разбарсывацца незак. Выцягвацца з лапця (пра аборы). Hl рызбарсывыіцца i ні нада, выкінь i ўсё тут будзіць. Разбіваннік м. перан. 1. Той, хто растрасае (гной, сена, салому i інш.). Ныработыліся рызьбіваньнікі, зымаріліся, гной рызьбівиць цяжола. 2. Той, хто разлучае (хлопца i дзяўчыну, сям'ю, бацькоў). Вот гіройскій рызьбіваньнік найшоўся, нылаіць яго Дывыдзёнык i ні ў чужоя места будзіць. Будзіць етыму рызьбівиньніку, чаго яму ў чужую сям'ю лезъцъ. Разбіванніца ж. 1. Тая, што растрасае (гной, сена, салому i інш.). Ідзець рызьбіваньніца i вілкі вылакець вы сабою. 2. Тая, што разлучае; (хлопца i дзяўчыну, сям'ю, бацькоў). Пупадзець тваёй рызьбівиньніцы болыиы некуды, ні яе дзела, калі Пылает сын думыіць жаніцца. Разбіваць незак. перан. Рабіць вадкім. Відна, мука была ні саўсім харошыя, што так цеста рызьбіваіць. Разбіць зак. Зрабіць вадкім. Разьбіла цеста, што ні знаю, як яго ў печ укінуць, ну лупаці ня ўдзержыш. Разбітый дзеепрым. Ох, якоя цеста разьбітыя, зь яго ня хлеб печ, а бліны якея-небудзъ. Разбіндзюгацца зак. Пачаць швэндацца, цягацца, лодарнічаць. За лета рызьбіньдзюгаліся, дзелыць нічога ня дзелылі. Ты зь яго вока ні спускай, рызьбіньдзюгаіцца, тады ня ўдзержыш у руках. Разбіраннік, разбіральшчык м. 1. Той, хто разбірае
Дадатковыя словы
рызьбівйньніку, рызьбівйньніцы, рызьбівйць, сямю
2 👁