Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
Расхрыста м. i ж. Расхрыстаная асоба. Во расхріста, тузікыў некылі яму ўшыць. Як табе ня стыдна такою расхрьстыю хадзіць! Расхуркацца зак. Разбурчацца злосна. Буваіць, зы такую мелыч расхуркыіцца, што нырмальный чылавек npa ета дайжа ні гываріў ба. Расхурхулецца зак. 1. Пачаць моцна кіпець. Чугун русхурхулеўся, чаго ты ні цягніш. 2 перан. іран. Пачаць моцна злаваць, бурчаць ад злосці. Дынілёнык русхурхулеўся як пабітый гаршчок, яго ніхто нісколька ні пынімиіць. Расхыкацца зак. неадабр. Пачаць стоена бурчаць. Чаго ён расхыкыўся, што яму хто ні ўладзіў? Як расхыкыіцца другей раз, ні ўгываріць. Расхырлецца зак. Пачаць марнець, занепадаць. Нінкін мужык пасьледнія ўремя нешта расхырліўся. Абоя рысхырлеліся, дычка прібігаіць, ні спруўляіцца за імі ухиджывыць. Расцілікацца, расцілілікацца зак. Расціўкацца. Цёпла дужа стала, птушычкі рысьцілікыліся. Нейкыя пт ушка рысьцілілікылыся ны бярёзкі, кажныя раньня пяець. Расціўкацца зак. 1. Пачаць працягла ціўкаць. Во расьціўкыліся віряб'і, усё дно як при нешта гаворюць. 2 перан. гумар. Пачаць працягла гаварыць. Як расьціўкыіцца малыя, усё мне пірігаворіць. Расцургацца зак. неадабр. Пачаць бяздумна раздаваць. Чаго ён так расцургыўся, усё рыздаець, як жыць саўсім ні зьбіраіцца. Расцыгацца зак. Пачаць моцна пішчаць (пра куранят). Ціплкты ўжо знаюць, што іх корміш, трошку пабегыюць, а тады сыбяруцца лі парога, расцыгыюцца: бывай есъцъ. Расцыўкацца зак. Пачаць часта моргаць. Я ні знаю, ты ў яго пыпытай, чаго ён расцыўкыўся. Расцяпацца, расцяпкацца зак. 1. Распачаць зацята сячы. Што ён тама мысъцярщъ, рысьцяпыўся, што заўтрікыць ні дызавесься. Рысьцяпкыліся лі калёс, думыюць пычыніць f заўтріму, у горыд паехыць. 2 перан. Пачаць ляскаць зубамі. Рысьцяпыўся нешта сыбака, прівяжы, каб ня кінуўся ны каго. Сьвіньня як рысьцяпкыіцца, тады луччы ні пытхадзі, ато хваціць можыць. Расцяпістый прым. неадабр. Някемлівы, няўважлівы. Нейкій ён у любом дзелі рысьцяпістый, куды ні па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вірябі, мйіць, расхўркыіцца, расцўргыўся, ухйджывыць
2 👁
 ◀  / 337  ▶