Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
ты еткыя растрёпістыя ходзіш, худзь ба трошку прівіла сябе ў пырядык. Раструшыванне н. 1. Растрасанне. Нічога табе ні дасьць такоя раструшывынъня. 2. Тое, што растрэсена. Пыдгрябі грыблямі усё раструшывыньня, ніхай ні ўтаптывыіцца. Растрылюджыванне н. неадабр. Распаўсюджванне балбатні, чутак. Hef мой дужа рыстрілюджывыньня ні любіў, Аньку ні адзін раз лаіў за ета. Растрылюджываць незак. Разносіць усюды балбатню. Можа іна i ні нарошня рыстрілюджывыіць, а ета ўжо тыкая прівычка, ня ўмеіць язык дзіржаць зу зубамі. Pacтрылюджывацца незак. 1. Разносіцца ўсюды (пра балбатню). Усякыя лухта рыстрілюджывыіцца ў іх, хто i паверіць можыць. 2. Разносіць усюды балбатню. Нечыга рыстрілюджывыцца, ідзіця, кончыкі дыбірайця. Растрылюдзіць зак. Разнесці ўсюды балбатню. Ну каб знала, хто ета рыстрілюдзіў пры Мысяёнка, яй-богу ж ба нылаіла бакі. Растрылюдзіцца зак. 1. Разнесціся ўсюды (пра балбатню). Само ні рыстрілюдзілыся, ты ці ні сыма рызорязкыла. 2. Разнесці ўсюды балбатню. Яны як рыстрг людзюцца, дык усю ноч могуць праседзіць. Растрылюджаный дзеепрым. Пру Кулініну дачку ішчэ на той нядзелі було рыстрілюджына. Растрынкацца зак. неадабр. Распачаць іграць няўмела. Як растрынкыюцца ны сваіх скріпках, дык, буваіць, да поўнычы гылаву дурюцъ. Растрысціць зак. Раструшчыць. Кплёсымі пьь цыпках праехыў, рыстрысьціў іх ну кусочыкі. Растрысціцца зак. Раструшчыцца. Тута што ліжала, усё рыстрысьцыыся. Растрышчаный, растрышчоный дзеепрым. Куды ты ўжо будзіш ставіць растрышчыныя прясла. Рыстрышчона тваё мытавіла, у печ кідай, ны яго мех зываліўся. Растрысцёмшы дзеепрысл. Што ты, рыстрысъцёмшы бёрды, за шпулькі бяресься? Растуркыванне н. Разбуджванне, падыманне ад сну. Ныдаела мне ета растуркывыньня, кажный дзень пыднімай, цэлыю вайну спруўляіш. Растуркываць незак. Будзіць, падымаць ад сну. Узілася малых растуркывыць, цэлый час вазілыся: рызыспаліся i ні пыднімаюцца. Растурлычыцца, растурлыкацца зак. перан. Пачаць невыразна часта спяваць, гаварыць. Ураньні вясною жаўрынкі як рустурлычуцца, станіш i слухыіш. Як рустурлы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брязкыла, растрўшывыньня, растўркывыць, шпўлькі
2 👁
 ◀  / 337  ▶