Светлай памяці маці Васілісы Міхайлаўны прысвячаецца ПРАДМОВА Кніга з'яўляедца трэцяй, заключнай часткай збору вытворнай дыялектнай лексікі, пашыранай у гаворцы Мсціслаўшчыны. Дзве папярэднія часткі апублікаваны асобнымі кнігамі пад гэтай жа назвай у 1981 i 1983 гг. Тут падаецца лексіка на літары P—Я. Словы на літару Ф адсутнічаюць у сувязі з тым, што ў традыцыйнай мясцовай гаворцы няма гукаў, якія абазначаюцца гэтай літарай. Адпаведнікамі іх у запазычаных словах звычайна выступаюць гукі х, х', спалучэнні xe, xe' (хунт, хундамент, хурхуровый фарфоравы', Хлімон, хвабрыка, хванера, хвантан, хвартук, хворс, хвельчар, хверма, хвінскій, Сахвея), у асобных словах n, n', кв (Прося, Пёкла, Піліп,квасоля). Сабраная i пададзеная тут i ў папярэдніх частках вытворная лексіка досыць поўна раскрывав словаўтваральныя магчымасці гаворкі, іх сродкі i прадуктыўнасць. Сярод мясцовых вытворных слоў i іх'груп нямала такіх, якія з цяжкасцю паддаюцца дакладнаму перакладу сродкамі літаратурнай мовы i нават апісальнаму тлумачэнню. Яны абазначаюць складаныя панядді i розныя тонкія іх адценні, якія ў лексіцы літаратурнай мовы ўярэдка адсутнічаюць. V \ У кнізе захаваны ранейшая будова слоўнікавых артыкулаў, адбор слоў i іх тлумачэнне. Гэтак жа, як i ў папярэдніх частках, падаюцца рэестравыя словы, розныя наметы, ілюстрацыйны матэрыял. Як i раней, усе паметы пры рэестравым слове або пры яго значэннях адносяцца да кожнага ўключанага ў артыкул слова ці да яго аналагічных значэнняў. Так, йамета неадабральнасці да рэестравага слова раз мант ачываць адносіцца таксама да яго зваротнай формы незакончанага трывання, да абедзвюх форм закончанага трывання i да формы дзеепрыметніка. Памета неадабральнасді да другога значэння
Дадатковыя словы
зяўляедца, іхгруп
4 👁