Распладжыванне н, Расплод. У катоў знаіш якое рыспладжывыньня, за лета — цэлый табуў хвірма цэлыя. Расплахей, расплахій прым. Вельмі дрэнны. Ніхай ён табе рысплахей будзіць, a іна жывець i ні жаліцца. Чаго ж ён такей рысплахій дужа, нечым ні дыгадзіў табе. Расплутухаць зак. Распластаць. Як русплутухаіць ён цябе аб дарогу, тады ты пірістаніш лезьць. Расплутуханый дзеепрым. Пыліжаў, пыліжаў русплутуханый, тады ўстаў i паплёўся двору. Расплюскацца зак. Пачаць часта моргаць. Ніізьвесна чаго расплюскыўся, ці можа, ета ў яго прівычка тыкая. Распрадаванне н. Распрадажа. Hi знаю, што ў цябе зь етыга рыспрыдываньня палучыцца, можыш рыспрыдацца, а тады будзіш сядзець i кукуваць. Распрарэшыванне н. Прарэх па рубцу. Рыспрарешывыньня худзь ба ніткымі трошку умітусь пыхрістаў, i то б трошку бульба дзіржалыся. Распрарэшываць незак. Рабіць дзіркі па рубцу. Ты сам ныдзяеш як зря, рыспрарешывыіш пінжачок цігаўшы. Распрарэшывацца незак. Рвацца па рубцу. Hi дывай адзежыні рыспрарешывыцца, зразу зашый, a айдзе прыціриіцца, лапічык ныкладзі. Распратыванне н. Распрананне. Рышшпілі ты яму гузікі ды зьнімі шубёнку, ато пакуля дажджэсься яго рыспрятывыньня, i абед застыніць* Распратываць незак. Распранаць. Можа б ня стоіла рыспрятывыць куртычкі, ны дваре ня дужа цёпла. Рыспрятывый малых, січас есьць будзім. Распратывацца незак. Распранацца. Ты пакуля ні рыспрятывыйся, січас вады цёплыя пыдальлю i вынісім карові піць. Прішоў i сядзіць у адзёжы, ня хочыць рыспрятывыцца. Распробываць зак. Адчуць смак пры каштаванні. Як распробывыў кулеш, міску зьеў i яшчэ просіць: падлі. Распрыгывацца незак. перан. Узбуджацца. Ты nanpoбый-ка ні ўладзь што-небудзь пы яго зьдзелыць, ого як ён распрыгывыіцца. Распрыгацца зак. Узбудзіцца. Дужа распрыгыўся Ільля, як скызалі, што ён дренна капец зубуртуваў. Распуліваць, распульгываць незак. Раскідваць з сілай, шпурляючы. Hi нада распулівыць кумушкі, яны ішчэ пынадыбюцца. Што ён усё c пунькі распульгывыіць! Pacпуляць, распульгаць зак. Раскідаць з сілай, шпурляючы. Цэлыя куча была сънежык, усё руспулялі. Як возьмщца што шукаць, усё руспульгиіць, нійдзе нічога ні найдзіш
Дадатковыя словы
распўльгывыіць, распўлівыць, руспульгйіць, цірйіцца
2 👁