Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
Распасаджыванне н. Марнатраўства. Мой старік дужа ні любіў рыспысаджывыньня, Сярьгей паедзіць у горыд i купіць што-небудзь, ён тады ныгріміць. Распасаджываць незак. Распуекаць, растрачваць, марнатравіць. Рыспысаджывыць яны ўмеюцьл каб толъка було што. Прыдалі карову, цяперя рыспысиджывыюць, як будуць заўтря жыць, нісколька ня думыюць. Распасаджывацца незак. 1. Распускаць, растрачваць, марнатравіць. Чаго вы етык рыспысаджывыіціся, вам жа i нызаўтріга, i на посьлізаўтріга нада будзіць. 2. Марнатравіцца. У таго, хто ні an чом ня думыіць, усё рыспысаджывыіцца. Распасадзіцца зак. 1. Распусціць, растраціць, змарнатравіць. Што, рыспысадзіўся, а цяперя рукамі разводзіш? 2. Змарнатравіцца. Во чые йта два пісклёнычкі тута цыгыюць, маіх квакуха кінула, яны адзін па дном так i рыспысидзіліся. Распасціранне н. перан. груб. Крыклівае праяўленне нахабства. А што мне яго рыспысьціраньня, ніхай крічыць, хуць парьвецца,— ніяк ні ныжадыіцца, усё зь яго мала. Распасцірацца незак. перан. груб. 1. Займаць. ён ужо І ну лужок зы Іванывыю банію рыспысьціраіцца. 2. Нахабна крычаць. Нійдзе яму такою німа, усюдых рыспысьціраіцца сы сваім горлым. Распасцерцца зак. 1. Заняць.Ны Ганьніну усядзьбу рыспасьцёрліся, якея яблынкі сідзяць, усё аптрясыюць. 2. Пачаць нахабна крычаць. Як рыспасьцёрся, ні даў нікому слова скызацъ. Распатворнічаць зак. 1. Распусціць, даць магчымасць сваволіць. Лужа цябе бацъка рыспатворнічыў, што ты пы гылывах ходзіш. 2. Распусціцца, пачаць сваволіць. Ня ў тэя ты рукі пупаў, у мяне б так ні рыспатворнічыў, я б цябе зразу ўняў. Распатворнічацца зак. Распусціцца, пачаць сваволіць. Зы дзіцямі ўсігда глядзі, рыспатворнічыюцца — тады ныгарюісься. Настолька рыспатворнічылыся карова, разу у тубуне хадзіць ня хочыць. Распатворыванне н. неадабр. Патваранне. Дужа волі змалку ні дывай, у руках дзяржы, рыспатворівыньня ды дыбра ні даводзіць. Распатлацца зак. Раскудлаціцца. Рыспытлиіцца i ходзіць, як ёй толька ня стыдна. Чаго ты етык рыспытлаўся, прічашы гылаву сваю. Распатрашаць, распатрашываць, распатрошываць незак. 1. Патрашыць, даставаць вантробы. Ня будзіш жа ты рыспытрышиць кыбына, на ноч гледзічы. Калі ж тую
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рыспысйджывыюць, рыспысйдзіліся, рыспытлйіцца, рыспытрышйць
1 👁
 ◀  / 337  ▶