посыд, што пад рукі нада, ён усігда сухенічкій стаіць i чысьцінькій. Яўканне н. Высокае адрывістае ўскрыкванне. Мы чулі яўкыньня зу гумном, ну ні пызналі, што там такоя. Ciдзяць як мышы, i яўкыньня ня чутна. Яўкаць незак. 1. Брахаць з віскам. Нешта сыбака яўкыіць ны дваре, можа хто-небудзь ідзець. 2 перан. Падаваць голас. Як твой Мікіпыр, ці яўкыіць троху на печы? Яўкнуць зак. 1. Забрахаць з віскам. Ці ні сыбака ета яўкнуў? 2. Падаць голас. Як прігразілі хырашэнька, дык ціхінька сядзеў, худзь ба яўкнуў. Пріціснуць зы гырлянку, дык ты i ні яўкніш, во што табе будзіць. Яўленне н. Заява. Hi таго ты надумыўся пужаць яўленьнім, ён цябе так нупужаіць, што ты зашыісься. Ета калі-то ў модзі було яўленьня. t Яўленнік м. Той, хто заяўляе. Чаго етыя яўленьнікі нывязывыюцца к чылавеку? Яўленніца ж. Сядзі тыt яўленьніца, ціха, ня трогый людзей, калі яны цябе ня трогыюць. Сьвіньня пройдзіць, i тая рюхніць, а ета яўленьніца атвырачыіцца. Яхіднік м. Яхіда. Гыварілі, што яе сын дужа яхіднік. Ого, ты пыспрабуй c такім яхіднікым пыгываріць. Яхідніца ж. Нада ж удацца такою яхідніцьію, так i цыляіць, каб путкусіць каго. Яхіднічанне н. Яхіднасць. Ніхай во Зьмітрок рыскажыць, ён луччы знаіць Маркыва яхіднічыньня. Яхканне н. Сабачы брэх на паляванні. Як пачуіш яхкыньня, тады глядзі, заіц можыць пулію прыляцець. Пад вечыр мы чулі яхкыньня за гумнымі. Ячменіна ж. Асобнае каліва ячменю (расліна i зерне). Пы пышаніцы кой-айдзе ячменіны сідзяць. Нада ячменіны выбрыць, курям выкінь. Памянш. ячменінка. Мякіну сюда высыпылі i тут ячменінкі узыйшлі. Яшчаркін прым. Такі, які мае адносіны да яшчаркц Яшчыркіны норкі пыць сьцяною, яшчыркі сюда лазіюць
Дадатковыя словы
гўмнымі
2 👁