Старонка 328
◀ / 337 ▶
Швэнданне н. Бадзянне. Як яму ні ныдаесьць швэндыньня. Я етыга швэндыньня цярьпець ня буду. Швэнданнік м. Бадзяга. Калі ж вашы швэндыньнікі пріцягнуліся сяньня? Швэнданніца ж. Ікраз як мальцы швэндыньніца, штоб такой ніпутной дзяўчонкі быць! Шкаленне н. Ушчуванне, праборка. Як урадзіўся шкарюднік, дык ніякыя шкаліньня яго ні пірядзелыіць. Шкаленнік м. Той, хто ўшчувае, прабірае. Узяўся шкаліньнік зы высьпітаньня,— позна ты бяресься, калі яны пітухамі пяюць. Шкаленніца ж. Нешта ў Дзім'янёнкывый шкаліньніцы нічога ні пулучаіцца. Шкаліць незак. Ушчуваць, прабіраць. Сколька ты яго ні шкаль, толку ні пулучаіцца. Даўно Анісіха свайго мальца шкаліць. Шкарадзь ж. Вельмі нахабная, задзірыстая асоба або група людзей. Другей раз уродзіцца шкарідзь, дык ба вочы ны яго ні глядзелі. Ох, ікая шкарідзь дзяўчонка, апсом у вочы кідаіцца. Усякыя шкарідзь сюда сыбіраіцца, а я тады ухаджывый ды кармі. Шкаруда м., рэдка ж., шкараднік, шкарудлік, шкаруджаннік м. Вельмі задзірысты, упарты чалавек. Нічога ты еткыму шкарюдзі ні дыкажыш. Ён такей шкарюда, што ні прівядзі бог. Шкарюда баба, папробый-ка зь ёю пыгыварі. Зыдаўся шкаріднік і будзіць цярьпець зь ім матка, а посьлі жонка ныгарюіцца. А што ты луччыя хацеў увідзіць ач шкарюдліка? Ніхто ж ба ні падумыў, што Косьцікыў сын можыць быць такей шкарюджыньнік. Узмацн. шкарудзіна. Што йта зы шкарюдзіна такей, чаго ім усе любуюцца, ніхто атпору ні дасьць. Павеліч. шкарудзішча. Во ўжо шкарюдзішча ніпутнэй, места яму нійдзе німа. Шкарудка, шкарудніца, шкаруджанніца ж. Ты думыіш, такой шкарюдкі што-небудзь дыкажыш? Яго баба еткыя шкарідніца, што ні прівядзі бог дайжа ува сьне увідзіць такую. Дычка чышчы маткі шкарюджыньніца, мужык піряд ёю ны адной масьнічыні ходзіць і ня можыць уладзіць. Шкаруджанне, шкаруднічанне, шкарыднічанне н. Задзірыстасць, упартасць. Аткуля ў ім столька шкарюджыньня, і бацька ні такей быў, і матка спакойныя баба. Ні знаіць, куды дзіваць сваё шкарюднічыньня, яно так і прець зь яго хвынтанымі. Такоя шкаріднічыньня кажныму б ныдаела. К яго шкаріднічыньню ды каб яшчэ сілу, ён ба ніізьвесна што вытвыряў. Шкарудзіць, шкаруднічаць незак. Выклікаць жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 337 ▶