Чмучэнне, чмуценне н. Чмурэнне, задурванне. Васіль біс чмучэньня шагу ступіць ня можыць. Хваціць з вас i ўчырашніга чмучэньня. Атыйдзі ты ат,мяне ic сваім чмуценьнім. Чмыханне н. перан. Імгненнае знікненне, уцёкі (пра жывёлу). Каб хырашэнька ў пугі ўзялі, атвыкла б ат етыга чмыхыньня, ато глядзі, глядзі i ні ўпасеш. Чмыхаць незак. перан. Імгненна знікаць, уцякаць (пра жывёлу). Дужа ўредныя карова, сколька разоў іна чмыхыла ў клевір, ходзіць, кажыцца, ціхінька, a тады гылаву зыдрала i кытанула, Чмыхнуць зак. Імгненна знікнуць, уцячы (пра жывёлу). Айдзе йта пацьцёлкі, ці ня чмыхнулі яны ў авёс. Чоканне н. Хадзьба з прыстукваннем. Тымаркіна чокыньня табе дужа ныравіцца. Чокаць незак. Ісці з прыстукваннем. Чокыць умеіць толька ці умеіць іна за серп узяцца. Чокылі б ny трутуварых дужа хырашо, каб хто прісмакымі карміў. Чокацца незак. Зал.-бессуб'ект. ад чокадь. Хырашо ім чокыіцца пакуля сідзяць на бацькывый шыі. Чорканнік, чырканнік м. Той, хто крзсліць, крэмзае. Узяўся чоркыньнік зы кырындашы, січас нымалюіць — усё пірячоркыіць. Што ета чыркыньнік дзелыіць, нашто ты дыла яму кніжку порціць. Пылажы-ка ты, чырканьнік, кырындашы ды ні балыйся. Чорканніца, чырканніца ж. Адбярі ў тае чоркыньніцьі кырындашы, ці відзіш, што йна творіць. Сь цябе ладныя чыркыньніца пулучаіцца,. усю цітрадку згадзіла. Узілася чырканьніца за дзелаг січас табе нырісуіць што нада. Чубаценне н. жарт. Праборка. Посьлі чубаціньня абоя як індыкі ходзюць. Чубаціць незак. жарт. Прабіраць, чубіць. Ты яго чубаціш як мыладога. Пірістань ты ўжо яго чубаціць. Чубаціцца незак. Жартам лаяцца адзін з другім. Л што ім атходзіць, чаго ні чубаціцца. Чукава, чукавіста прысл. Бадзёра. Мікіпыр яшчэ чукава ходзіць, можыць i к вам пыдыйціць. Брацца яны чукавіста бяруцца, толька i астывиюць дужа скора. Памянш. чукавенька. А чаго яму чукавінька ні хадзіць, ці ён вырыбытыўся як другея, ці што. Выш. ст. чукавей,* чукавісцей. Нада чукавей вурушыцца, нечыга пы быках глядзець. Чукавісьцій яго ныўряд каб зыставіў дзелыць. Чукавасць, чукавістасць ж., чукавенне н. Бадзёрасць, жвавасць. Чукивысьці ў яго сколька хочыш i на што хоЗ П
Дадатковыя словы
астывйюць, бессубект, кытанўла, пўгі, чукйвысьці
2 👁