выць. Учумачыцца зак. Адурманіцца, затлуміцца. Пабудзь тама пуўдня i ўчумачысься, ні захочыш іхныга пымыганьня. Учумачаный дзеепрым. Выскычыў ат іх учумачыный, дайжа забыў, куды двору. Што ты сяньня ходзіш як учумичыный? Учумленый дзеепрым. Затлумлены. Ён стаў нейкій учумліный ат етыга бегыньня. Чаго вы носіціся як учумліныя цэлый дзень? Учыгацца зак. Змарнець. Скора учыгыіцца i хворс зь яго спадзець. Учыгыўся Пітракоў маліц як цюцік. Учыкрыжываць незак. жарт. Рэзаць. Ты бяресься учыкрыжывыць бруквіну як ныстыяшчый маліц. Учыкрыжывацца незак. Рэзацца. Нешта ў цябе ні так учыкрыжывыіцца як нада. Учыкрыжыць зак. Урэзаць, парэзаць. Краіц засох, што ні ўчыкрыжыць. Бярісь-ка ты, можа, скарей учыкрыжыш. Учыкрыжыцца зак. Урэзацца, парэзацца. Ого, у вас ладна піла учыкрыжылыся. Учыкрыжаный дзеепрым. Шла учыкрыжына пы самыю сьпінку. Учынаць незак. Заходзіць гуртам. Яны к ёй кучыю ужо сколъка разоў учыналі, усё іна трахтуіць. Учынетый дзеепрым. Разведзены, падрыхтаваны (пра цеста). Учынітыя цеста як-небудзь у печ усодзюць. Ці ў цябе што-небудзь учыніта f заўтріму aŭ нічога? Учынка, учынянне н. 1. Развядзенне, падрыхтоўка (цеста). Доўга ты нешта возісься c учынкыю. Яе такоя учыняньня — раз палучыцца, а друзей раз нічога ня выйдзіць. 2. Разведзенае, падрыхтаванае цеста. Учынка твыя дайжа i ня думыіць пытхадзіць. Зьнімай-ка учыняньня сь печы, што зь яго пулучылыся. Учэгнуць зак. Змізарнець. Біз мылыка еткія пырысяткі учэгнуць. Прігляду за ім дужа ні було, тады ён саўсім учэг. Ушарудзіць зак. Выклікаць актыўнасць, дзейснасць. Матка яго як ушурудзыа, ён гатоў січас у сваты ехыць. Ушарудзіцца зак. Праявіць актыўнасць, дзейснасць. Ну што, кылі яны ушурудзіліся строіцца/ у іх капейкі німа зу душою. Ушаруджоный дзеепрысл. Ушуруджоный пабег к Сумусёўні, каб ні пысваріўся тама. Ушломаць, ушломкаць, ушлопаць, ушлопкаць, ушлэпаць, ушлэпкаць зак. Увайсці нязграбна. Ушломыла ў хату i грязі ны калошых прівылыкла. Ідзі, як-небудзь ушломкыіш наверьх. Чуць ушлопыла ў хату у калошых, дужа вялікі, звалівыюцца з ног. Ідзі, можа ушлопкыіш у сваіх бахілых. Пакуля ушлэпыіш ты ў етых чобытых
Дадатковыя словы
палўчыцца, строіццаі, трахтўіць, учумйчыный, учўм, учўмліный
1 👁