га уцопкывынъня, прецца ў сенцы, а зъ яго ажно капыіць.. У.цопываць, уцопкываць незак. Заквэцваць. Каб ты пыткысаўся, так ба штаны ня ўцопывыў. Чаго ты налез новыя сыпагі уцопкывыць! Уцопывацца, уцопкывацца незак. Заквэцвацца. Я ўжо ні хану туды лезьць, уцопывыцца. Пойдзіця ўцопкывыцца, пысядзіця вы луччы ў дваре. Уцопаць, уцопкаць зак. Заквэцаць. Рукі уцопыу у цеста i за стол лезіць,—* ідзі аппыласнь! Уцопкыіць штаны пы калені, сяньня саўсім нілізя іціць. Уцопацца, уцопкацца зак. Заквэцацца. Ці ты ні знаіш, у што ён можыць уцопыцца. Узноў у нешта уцопкыўся, нада абмуваць. Уцопаный, уцопканый дзеепрым. А чаго яшчэ ты еткій уцопыный, чаго табе було лезьць у грязь? Прідуць уцопкыныя, што ты будзіш дзелыць. Уцургыванне н. неадабр. 1. Давание без патрэбы, навязванне. Bo-o, дужа мне нада яго ўцургывыньня. 2 neран. Траплянне ў непрыемнасці. Каторыя ета ў іх уцургывыньня,— якея бізгаловыя мальцы: c аднае кашы бацька выцігніць — у другую лезуць. Уцургываць незак. неадабр. 1. Даваць без патрэбы, навязваць. Як дывай Кірею уцургывыць нейкія паношыныя рубашкі, тэй ні знаіць, як атвізацца. 2 перан. Умешваць у непрыемнасці. Нашто ж вам уцургывыць мальцыў ні за што? Уцургывацца незак. Трапляць у непрыемнасці. Мог ба i ня ўцургывыцца у такую куламесу. Уцэла прысл. Уцалік. Рызыдраў пінжак уцэла, быльшая дзірька. Уцэла сарочка разьехылыся ны плічах. Ішоў уцэла. Уцю выкл. Выгук, якім адганяюць свіней. Уцю ат карыта! Уцю, ні мішайця, січас нальлю! Уцю ў пуню! Уцюкыванне н. Лёгкае ўбіванне сякеры ў драўніну. Глядзі c уцюкывыньнім, як скальзьнець тапор ды пы наге, тады пыякочыш. Балывыўся c уцюкывыньнім, дык сядзіць, нянчыць ляльку: косьць ныпылавіну рыскаціў. Уцюкываць незак. Злёгку ўбіваць у драўніну (пра сякеру). Астарожнінька ўцюкывый тапор. Уцюкывацца незак. Злёгку ўбівацца ў драўніну (пра сякеру). Tanop такей тупэй, што ня ўцюкывыіцца ў бірьвяно. Уцюкаць, уцюкнуць зак. Злёгку ўбіць у драўніну (пра сякеру). Ці ўцюкыў жа ты тапор, ато ў шчэпкых ні найдзіш. Hi кідай тапор ны зямлю, уцюкні ў бірь§яно. Уцюкацца, уцюкнуцца зак. Злёгку ўбіцца ў драўніну (пра сякеру). Ладна дзіўбаш, дык уцюкыіцца. Ці крепка тапор уцюкнуўся? — каб ня вывыліўся, дзеці бегыюць, што як каторыму пы
Дадатковыя словы
уцўргы, уцўргывыць, ўцўргывыньня, ўцўргывыцца
0 👁