ціць ды марозыў. Клевір мы сёліта пыдладзілі ухваціць. Ухітровываць, ухітраць, ухітровывацца незак. Прымудрацца, выкарыстоўваць розныя хітрыкі. Што ён бярецца ухітровывыць, нічога ў яго ні палучыцца. Ты будзіш ухітряць, што бізь нічога астанесься. ёсьць і такея, што ухітровывыюцца усігда выгыду пулучаць. Ухітраваць, ухітрыць, ухітравацца зак. Прымудрыцца, выкарыстоўваючы розныя хітрыкі. Во неік жа ухітруваў, што яго атпусьцілі. Ты так ні сумеіш ухітріць, як Міця Высілёў. Хацеў ухітрувацца, каб ня ехыць, ды ні пулучылыся. Ухітромшы дзееепрысл. Hi ўхітрёмшы, нічога ён ні даб'ецца. Ухлюпыванне, ухлюпкыванне, ухлёпыванне н. Запырскванне. Дужа ныдыідаіць тваё ухлюпывыньня усё дна як ты ня можыш прайціць акуритнінька. Худзъ ба адзін разочык абыйшоўся ты біз ухлюпкывыньня! Кідай усе ухлёпывыньня кылы тазіка, піріпылашчу трошку пазьней. Ухлянуць зак. 1. Раптоўна нацячы, наліцца струменем. Выда ухлянула ў погріб, такова квасу надзелыла, уся бульба зымякла. 2 перан. Зайсці гуртам. Як ухляніць чылавек дваццыць, дык табе нейдзі будзіць зь імі мясьціцца. Ухлястыванне, ухлёстывание н. Настойлівае заляцанне. Ныўряд ці палучыцца што-небудзь зь яго ухлястывыньня, Рыманыва дычка зы яго ня пойдзіць. C такога ухлёстывыньня i нічога ня выйшла. ТІыглядзім, ці надоўга хваціць яго ухлёстывыньня. Ухлястываць незак. гумар. Настойліва заляцацца. ён зу Кулупаівыю дзеўкыю даўно ухлястывыіць. Ухлястывыў, ухлястывыў, a цяперь дос, рызныравілыся. Уход м., уходдзе н. Супакой, сунім. Калі етыя балыўнікі уход якей сабе найдуць? Ці будзіць вам сяньня уход ай не? Вы ў мяне палучыця уходзьдзя, крепка палучыця. Чаго йта вам ніякыга уходзьдзя німа сяньня? Ухожый прым. Такі, якога прымаюць, які мае доступ. Ты, знаць, быў ухожый к сымаму пану? Сяньня ён ухожый, заўтря няўхожый, яо ні рызъбяреш i ня пойміш. ён усігда быў ухож к Пынасёнкым. Ухрысціць зак. перан. іран. 1. Аблаяць. Праскоўіна дычка яго крепка ухрісьцыа, пашоў сагнуўшы гылаву. 2. Ударыць. Як ухрісьцюць ладна, тады ты атвучысься пыцскакывыць. Ухрышчоный дзеепрым. 1. Аблаяны. Ат яе хто хочыш пойдзіць ухрішчоный. 2. Пабіты, удараны. Ён i ўхрішчоный ні каіцца, сваё тваріць
Дадатковыя словы
акурйтнінька, атвўчысься, дабецца, палўчыця, піріпылашчў, сымамў
0 👁