нуцца зак. Умяшацца, улезці. А наго вы туды уваткнуліся? Пыдыйшлі, ні знаюць, у чом дзела, npa што рызгавор,— не, уваткнуліся. Утынець зак. Згні'сці ад сырасці. Пыц саломыю палкі ліжалі, зыцікалі, усё ў мокрым i ў мокрым, утынелі, на дровы асталыся парезыць. Утынелый, утынеўшый дзеепрым. С утынелых плах нічога ні палучыцца. Нескылька утынеўшых гнятоў выцігнулі, высыхнуць, дык згыряць у печы. Утэпкывацца незак. Стамляцца, тупаючы па гаспадарцы. Сілы ў яе дужа німа, дык утэпкывыіцца i лі двыpa. Утэпкацца зак. Стаміцца, тупаючы па гаспадарцы. Ты ўжо утэпкылыся, сядзь, пысядзі мінутку, я табе рыскажу npa Усьцінкіных. Ухадзіцца зак. перан. Пачаць ціха пасвіцца (пра жывёлу). Каровы ухадзіліся ну лужку, можна i прісесьць трошку. Ціляты уходзюцца, скубуць, ажно сапуць. Ухажорка ж. Каханка. Нейкыю ухажорку завёў сабе у Забылыцьці, кажныю суботу бегыіць. Памянш. ухажорачка. Мы знаім тваю ухажорычку, ні атапресься. Ухажорычка мыя, куды ты, туды i я. Ухайдошыванне н. жарт. Забіванне. А яны ж дужа быяцца твайго ухайдошывыньня, што, як ты расьсердзісься ды кінісься на іх c кулукамі. Ухайдошываць незак. жарт. Забіваць. Па-мойму, ты зьбіраісься Колю Навумчыкывыга ухайдошывыць зы нявесту. Ухакывацца незак. Задыхацца i стамляцца. Быразёнку абыйду i ўхакывыюся,— во ікая зь мяне работніца. Ухакацца зак. Задыхацца i стаміцца. Пакуля апцісаў бірьвяно, ухакыўся, аж духу ні прідыхыю. Ухаканый дзеепрым. Бягіць ухакыный, я ўжо думыла, за ім хтонебудзь гоніцца. Ухаладжыванне, ухалоджыванне н. Ахалоджванне, застуджванне. Я ухылиджывынъня дужа баюся, холыдым апхвиціць — i я ўся. Нашто мне такоя ухалоджывыньня, луччы я у дваре пысяджу, у цёплым ува ўсём. Ухаладжываць, ухалоджываць незак. Ахалоджваць, застуджваць. Глядзі, бірягі ногі, нійдзе ні ўхылиджывый, ато к старысьці замучыісься. Сяньня ветріна дужа, а я баюся ухалоджывыць сябе, ні найду ў горыд. Ухаладжывацца, ухалоджывацца незак. Ахалоджвацца, застуджвацца. Нашто яму ухыладжывыцца, ён i на печы пысядзіць. Ай, усё ўремя ён ухалоджывыўся, дык цяперя i
Дадатковыя словы
абыйдў, апхвйціць, згнісці, пысяджў, сапўць, скубўць, уваткнўлі, уваткнўліся, ухылйджывынъня, ўхылйджывый
1 👁