Разлузкываць незак. Разлушчваць. Ты нешта саўсім ня ўмеіш боб разлузкывыць. Разлузкывацца незак. Разлушчвацца. Пыглядзі, як хырашо ў Віці разлузкывыіцца. Разлузнуць зак. Разлушчыць. Што йта зы квасоля, ёсьць стручкі, што ні рузлузнуць. Разлузнуцца зак. Разлушчыцца. Каторый стручок зразу рузлузьнецца, a другей хуць ірьві. Разлузнутый дзеепрым. Выбірі рузлузнутыя стручкі, зь іх насыпліцца кеасолі. Разлупастый прым. Празмерна лупаты. Хвалі ўжо, хвалі свайго рузлупастыга, ты ім даўно зыдаесься. Рузлуплівацца незак. Ірвацца, раздзірацца. Hy ŭ балыўнікі етыя мальцы, што ні надзенуць, на іх пряма разлуплівыіцца ўсё, ну што ж ты хочыш — яны i па крытых, i ny вуглах, i пы дзірівих лазіюць i лазіюць, айдзе ж яно будзіць дзіржацца. Разлыпацца зак. Пачаць моргаць з непаразуменнем. Стаіць, разлыпыўся, ні рызьбярецца, што к чаму гаворюць. Разлыскацца зак. неадабр. Пачаць няспынна піць. Чарку зы чаркыю як разлыскыўся, Анька мірьгаіць: nipiстань, a ён ня слухыіць. Разлюбавацца зак. Налюбавацца, наглядзецца. ё н усігда дзелыіць — толька рузьлюбувацца. Атхваціў сабе жонку — рузьлюбуіціся, yea ўсёй акругі такея німа. Разлягацца незак. перан. Аддавацда рэхам. Усё кругом рызьлігалыся ат іх кріку, ой-ё-ёй, што яны толька адна ны рдну дытвырялі. Разлязацца незак. Распаўзадца ў розныя бакі. Яны ж ні сідзяць на месьці, етыя пырысяткі, рызьлізаюцца ў разныя бакі. Разлезцца зак. Распаўздіся ў розныя бакі. Ты бірягі сваіх кыцінят, ато разьлезуцца другей раз, што ні пысыбіраіш. Разляпкацца зак. Распачаць доўгае ляпанне. Ого, рызьляпкыліся мыйсьцяры, што i есьць ня йдуць, відна, кынчаюць калёсы. Разляскацца зак. Распачаць няспыннае лясканне. Чым яны тама рызьляскыліся ўпацёмку, гукні, каб у хату йшлі, ніхай разым сыдзяцца за стол. Размамылівацца, размамырывацца незак. іран. Haдзімацца, нахмурвацца. Чага йна пычыла рызмамыліеыцца, хто ёй што ні так скызаў? Ці яны мала рызмамырівыліся із-зы ўсякія мелычы! Размамыліцца, размамырыцца зак. Надзьмуцца, нахмурыцца. Як рызмамыліцца, яе няскора ўгаворіш, ета ўсё пріродзьдзя такоя. Рызма
Дадатковыя словы
дзірівйх, лўплівыіцца, разлўзкывыць, разлўзкывыіцца, рузлузнўтыя, рузлузнўць, рузьлюбўіціся
2 👁