Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
зак. Замурзадь. Во ныкармыа, дык ныкарміла, умурзапоніла, што дайжа вачэй ня відна. Умурзапоніцца зак. Замурзацца. Ты ўмурзапоніўся як малінькій, дайжа ŭ дзеці такея ні буваюць. Умурзапоненый дзеепрым. Пыдажджы, памыйся, куды ты еткій умурзапоніный пыбягіш. , Умурзачыванне н. Замурзванне. Зу ўмурзачывыньня вы ў мяне палучыця, што йта такоя, каб я вас кажныю мінуту абмувала. i Умурзачываць незак. Замурзваць. Ня столька корміць, сколька умурзачывыіць ета кармленьніца. Умурзачывацца незак. Замурзвацца. Што ж ты хочыш ат малых, ядуць i ўмурзачывыюцца. Умурзаціць зак. Замурзаць. Ці ета ты сам, ці хто цябе умурзаціў, што толька вочы блішчаць. Умурзаціцца зак. Замурзацда. Доўга малым умурзаціцца, што зьядуць, а што пы ліцу рызмажуць. Умурзачаный дзеепрым. Прібеглі умурзачыныя, усё роўна як яны сьвіньню ссалі. Умуровываць незак. перан. Прьшушаць змоўкнуць. Я ўмею іх умуровывыць. Умуровывацца незак. Змаўкаць. Цяперя яны умуровывыюцца i сідзяць як мышы пад венікым. Умураваць зак. Прымусіць змоўкнудь. Ніхай толька пікніць, я яго умурую, што зырякецца гываріць. Прі Ісаіхі ён сядзеў усё дно як яго умурувала, слова ні прыраніў. Умуравацца зак. Змоўкнуць. Тама дык вы дужа сьмелыя, а тута умурувиліся, рота ні рашчыніця. Умураваный дзеепрым. Нечыга ім гываріць, пашлі умуруваныя. Умурыжыванне н. перан. Лаянка, згрызоты. Ганьнін сын знаіць, што такоя умурыжывыньня, крепка пыспытаў салодкыга да сьлёз. Умурыжываць незак. перан. Стамляць лаянкай, згрызотамі. Яны умурыжывылі Зьмітрыка, ці раз ён ат іх плакыў. Умурыжывацца незак. Стамляцца ад лаянкі, згрызот. Нечыга туды йціць умурыжывыцца. Умурыжыць зак. Стаміць лаянкай, згрызотамі. Ліванёнка ні ўмурыжуць, ён умеіць даць здачы. Умурыжыцца зак. Стаміцца ад лаянкі, згрызот. ён ужо так умурыжыўся зь імі, што большы ня можыць цярьпець. Умурыжаный дзеепрым. Як наслухыіцца іхнія рязьбы, як прідзіць раз-другей умурыжыный, будзіць знаць, што йта зы сямейка. Умусоліванне н. Моцнае зашмальцоўванне. Каму ж пыныравіцца еткыя умусолівыньня, нада акуратнейшым быць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

наслўхыіцца, умурувйліся, умурўю
0 👁
 ◀  / 337  ▶