укухтыцца? Укухтыліся ніізьвесна як, ці ета ўжо ад гордысьці ці адж жаднысьці, я ні знаю. Укухтаный дзеепрым. Канешня ж, ныдзівацца нада цёпла, ну калі ціряшчур укухтыный, тады дренна. Укучы прысл. Разам, сумесна. А мы ж сколька ўремя жылі укучы, усяго хвытала. Іна была дужа пыкладлівыя, дык мы нічога i ўкучы жылі. Улагодніванне н. Улагоджванне. Нешта ні пыддаецца Купряёнык ны ўлагоднівыньня, a яны ўжо ні знаюць, як піряд ім стаць. Улагодніваць незак. Улагоджваць. Раншы яны ня думылі, што Прыкапёнык у нычальства выйдзіць, a цяперя узяліся улагоднівыць. Улагоднівацца незак. Улагоджвацца. Пычаў трошку i Купчанок улагоднівыцца, а раншы ж поцступу ні було. Улагодніць зак. Улагодзіць. Гысьціняты як-то улагоднілі суседа, ён дужа доўга на іх крівіўся. Улагодніцца зак. Улагодзіцца. Ну можа ж i я даждуся, што ты улагоднісься. Пастой, i етыя улагодніюцца, пройдзіць злосьць, як пы чаркі захочуць. Улагодненый дзеепрым. Кума твыя сядзела сяньня ны свадзьбі улагодніныя, усё ўремя нешта рысказывыла Аўсяёўні. Уладзецелька ж. Валадарная жанчына. Сірьгяёўна ні абы-ікая уладзецілька, ета вам ня кыш варона. Уладзецількыю табе дужа ныравіцца быць, толька пыччыняцца табе нешта ніхто ня хочыць. Улажыць зак. перан. 1. Канчаткова стаміць, пазбавіць здароўя. Уложыцъ цябе тыкая работа, чаго табе ірвацца на дзьве сямЧ, разьві у іх некыму зьдзелыць. 2. З'есці. Ты яму два хунты сала дай, i ён зы раз уложыцъ, во жрецъ дык жрець. 3 звыч. жарт. Забіць. Калі ж ты зьбіраісься свайго дзевіря улажыць? Ты знаіш, цябе зы такоя дзела нада було на месьці улажыць. Уложаный дзеепрым. Забіты. А я думыў, ты ўжо уложыный выляісься, сват зьбіраўся цябе устрічаць. Улаз м. 1. Лаз. Пат крышыю було хырашо абаткнута, а каты выбілі ну вуглу, зьдзелылі сабе улаз. 2 перан. Чалавек, які ўмешваецца не ў свае справы. Такім улазым быць ні саўсім красіва. Улаза м. i ж. Асоба, якая ўмешваецца. не ў свае справы. Ты пряма ні прістивіш сабе, якей ён улаза. Ну ніхай сабе ўлаза, а толька нашто ёй у чужоя дзела умешывыцца. Улазіць, улязаць незак. перан. Усяляцца (у новую хату). Нам ой як трудна було улазіць у новыю хату
Дадатковыя словы
абаткнўта, зесці, прістйвіш, укўхтыліся, укўхтыный, укўхтыцца, укўчы, ўкўчы
0 👁