табе укамкывыньня, нашто ты новінькыю рубашычку гамзіш. Пыдзівіся ны яе укомкывыньня, ета ж іна так гуляіць. Укамкываць, укомкываць незак. Закамячваць. Што ты тамыцька укимкывыіш у тряхольля, ні балыйся. А niхай гуляюць, нейкіх кукыл пыныбралі, укомкывыюць у платкі. Укамкывацца, укомкывацца незак. Закамячвацца. А яко само у тряп'ё укамкывыіцца, тады шукаіш i ні найдзіш нічога. Як воцьціпіль, сьнег тады укомкывыіцца. Укамкаць, укомкаць зак. 1. Закамячыць. Укымкаіць малыга у два адзіяльцы i носіць na вуліцы. Ты луччы укомкый усё у вугалок, каб ні пырыссыпалыся. 2 перан. гумар. З'есці ўсухамятку. Нашто ты яму даеш пыпряньнікі, ён ужо укымкаў цэлыю пряснушку. Сала c хлебым ён сколька хочыш укомкыіць. Укамкацца, укомкацца зак. Закамячыцца. Па-мойму, яго шапычка тута айдзе-то укымкалыся, пушукаць нада. Другая тряпіна як укомкыіцца, шукаіш, шукаіш, i ні находзіцца. Укамканый, укомканый дзеепрым. Усе яе цацкі ліжаць укымканыя пуд рушнікамі. У бумагі быў укомкын твой ножык, я чуць ня кінула ў печ. Укамсыванне н. Грубае закамячванне. Я к пычанець сваё укамсывыньня, дык два часы возіцца, ні прідумыіць, куды ета ірваныя быгаства дзець. Укамянець, укамянецца зак. 1. Зрабідца цвёрдым, як камень. Гліна c цэмінтым застыла, пряма укымянела, хут ты яе ломым бі. Усё там укымянелыся, рызьбіваць нада, так нічога ня зьдзелыіш. 2 перан. Застыць нерухома. Во, знаць, укымянелі етыя мушчыны, ніяк ні дызавесься. Ці ён там укымянеўся, ці што, чаго ня йдзець двору. Укамянелый, укамянеўшый дзеепрым. Дождж дужа забойный, а тады жыра, дык зімля пряма укымянелыя, хуць нысікай яе. Такіх укымянелых разьві дызавесься, Сідзяць як укымянеўшыя, ні вурухнуцца. Укапошываць незак. Укапваць (у сена, салому i пад.). Дождж кап-кап-кап, мы ні знаім, што дзелыць, куды дзівацца, дывай малыга укапошывыць у сена. Укапошывацца незак. Укапвацца (у сена, салому i пад.). Пырысяты укапошывыюцца глубока, відна, холыд чуюць. Укапашыць зак. Укапаць (у сена, салому i пад.). Я іх глубокінька у сена укыпашу, зьверьху накрыю хырашо, ніхай сьпяць. Сьвіньня укыпашыла пырысят у гняздо, што ня відны i ня чутны. Укапашыцца зак. Укапацца (у сена, салому i пад.). Цяперя у сена можна укыпашыц
Дадатковыя словы
вурухнўцца, зесці, пряснўшку, тряпё, укймкывыіш, укыпашў
0 👁