наверх. Хадзі-ка ты мітані тута, там посьлі узьмяцецца. Узмеценый дзеепрым. Узьмеціныя разым прікрыіцца, ні нада дзьве кучкі дзелыць. Узнасіць, узнасіцца, узнашываць, узнашывацца незак. перан. Падавадь пачастункі. Нягож я буду узнасіць Хрісьцінкам, госьці такея мне! Максімывы прісмакі ўсё пякуць, скварюць, гасьцей ждуць, будуць узнасіцца. Як сталі яны узнашывыць ны стали, наго там толька ні було, другея ны свадзьбу так ні гатовюцца. Іш ты яе, свитам ні жалеіць, узнашыіцца, а мне дык ня дужа чаго пыдасьць. Узнашыванне, узнашэнне н. Падаванне пачастункаў. Мне узнашывыньня ні нада, я ні такей важный госьць, во ліні чаго-небудзь гырячыга у міску i хваціць зь мяне. Яны самі ні знаюць, чаго хочуць, ім каб узнашэньня було, ды ні абы-якоя. Узніззе н. Паніжэнне, лагчына. Па ўзьнізьзю сёліта нічога трыва, троху накосюць сена. Узьнізьзім пряма бягі i бягі, нікуды ні варочый. Узносіста, узносчывата прысл. іран. Ганарліва. ён я к толька пріехыў, дужа узносіста павёў сябе. Во як узносіста нос зыдрала, поцступу німа. Дужа узношчывыта ходзіць, дзяўчонкі ета саўсім нікрасіва, нада трошку спыкайней. Узносістасць, узносчыватасць ж. іран. Ганарыстасць. Кідай-ка ты сваю узносістысьць, a пыгыварі зь людзямІ як нада. Каб трошку меншы узносістысьці, яно б ня хужы було. Ат узношчывытысьці пряма ня чуствыіць, пы якому сьвету ходзіць. Узносістый прим. 1. Высокі, гонкі (пра дрэва). Узносістый сасоньнік быўf зы вайну высіклі. 2 перан. Іран. Ганарысты. Такім узносістым нікрасіва быць. Узносістыя дзеўкі, дужа вісока нос зыдзіраюць. Узносчыватый прым. Ганарысты. Пы мамі пашлі, такея самыя узношчывытыя. Чаго ён стаў узношчывытыйf раншы ня быў такім. Узнянчываць незак. Гадаваць, рыхтаваць да самастойнага жыцця. Hi так лёхка було іх узьнянчывыць, як табе здаецца. Узнянчыць зак. Выгадаваць, падрыхтаваць да самастойнага жыцця. Матка усё ны работу i ны работу, a іх баба узънянчыла. Ніхто табе малыга ні ўзьнянчыць, сыма гадуй. Узнянчыцца зак. Набрацца клопатаў гадуючы. Пакуля ўзьнянчылыся, хваціла зь яе. Узнянчаный дзеепрым. Ладный кырапуз узънянчыный у яе
Дадатковыя словы
кырапўз
0 👁