Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
Убіваць незак. перан. Запраўляць змесцівам яйца. Яйцы ні нада убіваць у быракі, іх ніхто есьць ня будзіць. Убівацца незак. Моцна стамляцца. Кыныстрацёнык лі пастроік дужа убіваўся, чуць серінька — ён ужо c тыпаў ром, i цямнеіць — ён ішчэ ляпыіць. Убіць зак. Заправіць змесцівам яйца. Яйцо убі i рыскылаці, смашней будзіць, дзеці ахатней зьядуць. Убітый дзеепрым. Ныпрасна ты етык дзелыіш, убітыя яйцы у шайку выкініш. Ублагаслаўляць незак. перан. іран. Задавальняць, здавольваць. Яны ці ні зьбіриюцца сваіх родзічыў ублыгыслыўляць, бегылі ў горыд, з бутылкымі вярнуліся. Ублыгыслыўляла Полька свайго кума, ажно поля тряшчэла. Ублагаслаўляцца незак. Задавальняцца, здавольвацца. Кісялёнык у Анюціных сяньня ублыгыслыўляўся. Што ён, узноў пашоў к Алёні ублыгыслыўляцца? Ублагаславіць зак. Задаволіць, здаволіць. Посьлі такога рызгавора нічым ты яго ні ублыгыславіш. Як ублыгыславяць яго хырашэнька, тады ниучыцца меріць правільна. Ублагаславіцца зак. Задаволіцца, здаволіцца. Ніхай ужо ублыгыславіцца, тады будзіш гываріць зь ім. Ублыгыславіўся,— пашоў сагнуўшы гылаву. Ублагаслаўлёный дзеепрым. Ат Хведзіныя сьвякровы яны абоя ублыгыслаўлёныя пойдуць, тая ні пысьцісьняіцца аччытаць. Ублажэнстваваць зак. Задаволіць поўнасцю. Ты ж сыма вазьміся яго ублажэнствывыць, што ты мяне пацсовыіш. Ублажэнствавацца зак. Задаволіцца поўнасцю. Па-мойму, на етый раз i Сьціпанёнык ублажэнствывыўся, маўчыць. Ублажэнстваваный дзеепрым. Антон пашоў ат кумы ублажэнствывыный. Ублюсць зак. Захаваць, зберагчы. Разьві зы малымі што-небудзь ублюдзеш, айдзе ні схуваю канхветы, яны выпырюць i пыядуць. Убрацца зак. перан. Увабрацца (пра вадкасць). У noгріб трошку ныцякло вады, я толька хацеў выліваць, а іна зразу убрилыся. Убрудзяніванне н. Забруджванне. Дужа я ні люблю такога убрудзянівыньня, нічога ні зупускаю, зразу мыю. Убрудзяніваць незак. Забруджваць, рабіць брудным. Нільзя адзежу убрудзянівыць так, што ні ♦ аччысьціць. Убрудзянівацца незак. Забруджвацца, пакрывацца брудам. Ня лезь яшчэ ты убрудзянівыцца, яны самі cnpaвюцца адны. Hi дупускай адзёжы убрудзянівыцца. Убрудзяніць зак. 1. Забрудзіць, зрабіць брудным. Новінькыя куртычка, толька надзеў i ўсю чысьцінька убрудзяніў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зьбірйюцца, нйўчыцца, убрйлыся
0 👁
 ◀  / 337  ▶