Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
рызьвякывыцца, да шкоды тваім, каровым ішчэ пуўвярсты. Каб ты меншы рызьвякывылыся, куды б луччы було. Развякацца зак. Пачаць крык. Нешта Ігнацёнык рызьвякыўся, відна, с кумою ні пыладзіў чаго-то. Развярчыванне н. Разгортванне, раскручванне. Скарей ты ic сваім рызьвярчывыньнім вазіся, ато будзіш трі часы кулупацца. Развярчываць незак. Разгортваць, раскручваць. Рызьвярчывый вузёлг, што там іна прінісла. Нада рызьвярчывыць дзіцёнка, ён зыпаріўся. Развярчывацца незак. Разгортвацца, раскручвацца. Неік у цябе ні так рызьвярчывыіцца як нада. Развярцець зак. Разгарнуць, раскруціць. Рызьвярцелі бумагі, a тама пірог, харошый, толька пацсохлый. Развярцецца зак. Разгарнуцда, раскруціцца. Твой вузялок рызьвярцеўся, пыпраў ды пылажы луччы, каб ні зьіжджаў. Развярчываный, разверчаный дзеепрым. Відна, што твыя бумага рызьвярчывына. Чаго твой малый разьверчын, ён можыць прустудзіцца голінькій. Развяхываць, развяхкываць незак. перан. асудж. Разносіць чуткі, балбатаць. Ета Андряёўна ўсё ўсякыя рызьвяхывыіць, у яе язык дужа нізыбарсывыный. Каму ж пыныравіцца, што іна так ўсё рызьвяхкывыіць. Развяхаць, развяхкаць зак. Разнесці чуткі, разбалбатаць. Пылага ніхай краім вуха пачуіць, усё рыўна рызьвяхыіць. Луччы ні гыварі нічога, ато ня вьіцірьпіць, рызьвяхкыіць. Развяханый, развяхканый дзеепрым. Пакуля Купряёнык пачуў, тута усё було рызьвяхына. Ета ня толька січас треплюць, ета даўно рызьвяхкына. Разгаворастасць, разгаворчастасць ж. Гаварліваснь. А мне дужа пыныравілысь яго рызгаворістысьць. У яе рызгаворчыстысьці ціряшчур многа. Разгаворастый, разгаворчастый прым. Гаваркі. Ах ты, Коля колістый, якей ты рызгаворістый, кабы Коля ні рыдня, спулюбіла б Колю я. Яны хлопцы рызгаворчыстыя, зъ імі табе скушна ня будзіць. Разгайдачыванне н. Марнатраўства, транжыранне. Як ты цярьтш такоя рызгыйдачывыньня, чаму ты ня вучыш іх на сьвеці жыць? Разгайдачываць незак. Марнатравіць, транжырыць. Што ня ўмеіць, а грошыкі рызгыйдачывыць учыць ні нада. Разгайдачывацца незак. 1. Марнатравіць, транжырыць. Глядзі, так рызгыйдачывыцца нечыга, ты дужа шурока паехыў. 2. Марнатравіцца, транжырыцца. Неік у яго дужа быйстра усё рызгыйдачывыщца. Разгайдачыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 337  ▶