Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
Турканне н. Пакрыкванне, каб прымусіць выконваць. Ежылі у сымаго рупыты ня будзіць, то ніякьія туркыньня ні паможыць, хут ты ні знаю што дзелый. Туркаць незак. Пакрыкваць, каб прымусіць выконваць. Сколька ты ня туркый, дык гультуя работыць ня дужа зыстивіш. Туркнуць зак. Прыкрыкнуць, каб прымусіць выконваць. Чаго ты ні разу ня туркніш ны яго, чаго ён у цябе такей распушчыный? Турлычка м. i ж. Разумова адсталая асоба з неразвітай мовай. Во i Каця свайго турлычку некуды пывіла. У яе дзяўчонка турлычка сядзіць у хаці, гарюіць баба зь ёю, болыйы некуды, як гарюіць. Турнепсіна ж. Асобная расліна або плод турнепсу. Лу гурках кой-айдзе турнепсіны сідзяць. Ідзі вырьві турнепсіну, апскаблі ды зьеж. Памянш. турнепсінка. Сьвежынькыю турнепсінку зьесьць нядренна, іна смашныя. Турчок м. Цвыркун. У нас пат печчу доўга турчок жыў. Ну лугу турчкоў ніізьвесна сколька, кругом турчиць. Турчэнне н. Птушыны свіст. Кажныя раньня мы ета турчэньня ў бярёзкых чуім, нейкія птушычкі так турчаць. Турчэць незак. Падаваць свісцячыя гукі (пра птуінак). В ясною чаго толъка ня дзеіцца зь естых птушык, яны i пяюць, i неік турлычуць, i сьвішчуць, i турчаць, пы-ўсякыму дзелыюць. Турыць незак. перан. Рабіць справу без разліку (сеяць, жаць, касіць i інш.). Я выбігла скызаць, каб ня сеіў ат мяжы, кінуў пад бульбу, а ён ужо туріць ячмень. Удзьвюх сталі с краю i турюць полысы у бок — так яны жнуць. Туріць пакос чуць ні ціріз увесь луг. Тусменне н. Марненне. Горю тусьменьнім ні паможыш, іна толька убіваіць сыма сябе, ты яе рузувіряй патроху. Тусмець незак. Марнець ад гора, перажыванняў. Што ж яе жызьня, такой жызьні ніхто ні пызавідыіць, каторый год адна тусьмеіць, a пры яго ні слуху ні духу. Тухель м. Туфель. Адзін тухіль во стаіць, a другей як прыгрімеў, нійдзе ні найду. Памянш. тухлік, тухелек, тухялёк. Во етый твой тухлік нада зашыць абізацільна, i ты тады трошку паходзіш. Аткуль жа я знаю, айдзе ён, твой тухілік, сам закінуў куды-небудзь. Пыдай ты яму тухялёк, ніхай ні скліміць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зыстйвіш, распўшчыный, рўпыты, тўркніш, тўркый, тўркынь, тўрюць, тўріць, тўхлік, тўхіль, тўхілік, чйць
0 👁
 ◀  / 337  ▶