Торскаць незак. Штурхаць. Сьпірва троху спорілі, а тады дывай адзін другога торскыць, хырашо, Хведзька умішаўся. Торскацца незак. Штурхацца. Мушчыны ім ні далі дужа торскыцца, рызьвялі. Тпрузейканне н. Падзыванне каровы выгукам «тпрузей!» Уніміся c тваім тпрузейкыньнім, нашто іна табе, табун толька трівожыш. Тпрузейкаць незак. Падзываць карову выгукам «тпрузей!» Прося упацёмкых хадзіла па полю, усё тпрузейкыла. Тпрусютканне н. Падзыванне цяля выгукам «тпрусют!» Милінькій цялёнычык ішчэ ні пынімаіць тпрусюткыньня, ці ты яго заві, ці ні заві. Тпрусюткаць незак. Падзываць цялё выгукам «тпрусют!» Што ты тпрусюткыіш, кылі цялёнык цябе саўсім ня слухыіць. Травіна ж. Асобнае каліва травы; трава наогул, высахлая трава. Летым якую травіну высушыш, дык зімою скату зы маліну пойдзіць. Hi гамзі травіну, іна табе ішчэ oŭ як зныдабіцца. Травішча ж. экспр. Густая трава. Травішча засела пы грідах, калі я іх выпылю! Гудзіць травішча па-бульбі, рады ні даць. Травянэй прым. Травяны. Лужа трывянэй ячмень, прыпадзець ні прыпалоўшы. Трывяноя іржышча касіць можна. Траеннік м. Той, хто арэ ворыва другі раз. Зымаріўся траеньнік біс прівычкі, ніхай аддыхнець троху. Траенніца ж. Я ŭ пахырь, я ŭ траеньніца, усюдых сыма. Трайнуць зак. Пры гульні «У куля» кароткую палачку — куль падкінуць уверх i двойчы ўдарыць, за што залічваецца тры ачкі. Пасьці кажный гулец можыць трайнуць, толька саўсім малыя адзіниюць. Трамбач м. жарт. Таўстун. Некуды Мікілаіхін трымбач пасунуўся, ходзіць — чуць спышыцца. Узмацн. трамбачына. Ты пыглядзеў ба, якей ёнтрымбачына стаў, рубашкі ні пыдбярець узьдзець. Павеліч. трамбачышча. Глянь, глянь, што зы трымбачышча ідзець! Трамба, трамбоўка ж. Еткыю трамбу удваіх ні апшчэпіш. Куды такой трамбоўкі з вамі іціць справіцца. Павеліч. трамбішча. Уй-ю-юй, ікая трамбішча стала, ідзець — з нагі ны нагу пірівалівыіцца. Транжыранне н. неадабр. Бяздумнае растрачванне
Дадатковыя словы
адзінйюць, мйлінькій, пасўнуўся, трайнўць
0 👁