кладжыны хырашэнька, тады сцыляюцца. Сцаліць, 1. Вылечыць. Дыктары сцыляць, а што ты ні знаўшы паможыш. 2. Захаваць цэлым. Як жа ты да еткіх пор сцаліў ігрушы? Сцаліцца зак. 1. Вылечыцца. Усюдых кідыўся і сцаліўся. 2. Захавацца цэлым. Няўжэлі у цябе кычаны да етыга ўремя сцаліліся? Сцалёный дзеепрым. 1. Вылечаны. Хваліць богу, што ён сцалёный пріехыў, я думыла, што хаўтуры прідзіцца дзелыць. 2. Захаваны. У яго ішчэ сцалёныя яблыкі вядуцца. Сцапаный дзеепрым. жарт. Злоўлены. Вядзіці-ка вы яго сцапыныга сюда, ніхай прізнаецца, у чые гурочыкі злазіў. Сцарыпаць, сцарыпкаць, сцарыпнуць зак. жарт. Злавіць, схапіць. Мы іх пат копымі сцаріпылі, хуваліся, пы зыпазухі яблык нытрясьлі. Я цябе ўсё роўна сцаріпкыю, нійдзе ні схуваісься. Ну каб толька мне яго сцаріпнуць, я б яму ўкаціў! Сцарыпаный, сцарыпканый, сцарыпнутый дзеепрым. Во калі ты будзіш сцаріпын, цяперя ня выкруцісься! Мы іх сцаріпкыных прівядзём. Лоўка ён у цябе сцаріпнут, як тут быў. Сцебануць зак. перан. Крыху папарыць. Духу дужа ні було, я малыга троху сьцібануў, а сам дайжа ны палок ні лазіў, памыўся і ўсё. Сцебануцца зак. 1. Ударыцца моцна, выцяцца. Будзіш так во круціцца, і сьцібанесься ап шула, тады ні пішчы. 2. Крыху папарыцца. Я доўга у жару ні магу, трошку сьцібануся, аппыласнуся ды ныдзівацца скарей. Сцелянуць зак. Падкінуць крыху подсцілу. Сьціляні карові сушэйшыя саломы, у яе дужа грязна. Аўцам ба тожа нада було сьцілянуць. Сцелянуцца зак. Падкінуцца крыху (пра подсціл). Г боку сьцілянецца і можна будзіць мяшкі пыставіць. Сцелянутый дзеепрым. У вуглу вун сьцілянута, тама і высыпайця карзінкі. Сцеражэнне н. 1. Вартаванне. Яго сьціряжэньня ізьвесныя: зываліцца і будзіць спаць, а коні ідзіця, куды хочыця. 2. Асцераганне. Якоя ж ета сьціряжэньня, што ўсю рубашку вымызыў. Сцерануць зак. Крыху пасціраць, памыць. Зьдзень, дык я сьціряну тваю рубашку у ночвых, іна скора на ветрі прычаўріць. Сцеранутый дзеепрым. Ну, троху ж сьцірянута верхніца. Сціра ж. Страта. Кылі толку німа, тады і сьціра у хызяйстві, і што ты хочыш. У вайну усяму быльшая сьціра была.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁