Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
ба, што яны зь ім зьдзелылі: na ўсёй сяніцы рысьцігалі,— ну нада даць ім зы рызваёвывыньня. Разваёвываць незак. перан. Раскідваць, разбураць у гневе. Нашто табе ету кучу рызваёвывыць, ніхай іна ляжыць як ляжыць. Разваёвывацца незак. Бушаваць. Hi далі яму рызваёвывыцца, скора ўнялі. Разважываць незак. Супакойваць, займаючы размовамі. Яе ўжо троху свае рызважывыюць, канешня ж, еткыя горя ў бабы. Іна такую бяду пірінісла, нада рызважывыць яе. Разважыста прысл. Разважна, разумна. Іванёнык рызважыста руссуждаіць, a етый як вецір: абы ляпнуць. Выш. ст. разважысцей. На етый раз i Коля рызважысьцій гаворіць. Памянш. разважысценька. Ня дужа ў яго рызважысьцінька пулучаіцца. Развалакыванне н. Развалаканне, расцягванне. Тама ўжо нічога ні асталыся посьлі рызвылакывыньня. Далося нам рызвылакывыньня, крепка ўбухыліся. Развалівацца незак. перан. Празмерна тлусцець. Кнлі харошый доглід, коні пряма рызвалівыюцца. Разваліцца зак. Празмерна растлусцець. Hi знаюць, чаго ныпіхаць той дзяўчынкі, іна ажно рызвалілыся, так дайжа ніздарова пірікармлівыць. Ішоў тута Аксюцін зяць: ну, рызваліўся чылавек, хут ты зь яго жыр тапі. Развалочца зак. перан. Разысціся. К поўнычы толька рызвылаклгся, усё сядзелі, успыміналі старыя. Загоніць зы бярезьнік i сам ляжыць, скот рызвылакецца пы ўсяму полю. Развалтузіцца зак. неадабр. Распачаць важданіну, баруканне. Як рызвалтузіліся, дык іх було ні ўняць, пакуля Прося зу рукаў свайго пыцягнула. Разварзёкываць незак. Размазваць, расквэцваць. Ныляпіў цеста, дык ні нада хуць рызварзёкывыць. Разварзёкывацца незак. Размазвацца, расквэцвацда. Ніпацьцёртыя будзіць рызварзёкывыцца, тута нада пацьцерць, а ўсю хату замесьць. Разварзёпыванне, разварзёпкыванне н. Размазванне, пэцканне. Дужа мне ні ныривіцца глядзець ны ваша рызварзёпывыньня. Пу руках палучыш зы рызварзёпкывыньня, я доўга цацкыцца ня буду. Разварзёпываць, разварзёпкываць незак. Размазваць, пзцкаць. Ныляпіў кашы, дык хуць ні рызварзёпывый, a пыдатрі акуратнінька. Што ён тама дзелыіць, што ён рызварзёпкывыіць! — дай ny руках ат тубуреціка. Раз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нырйвіцца, рызвалтўзіліся
1 👁
 ◀  / 337  ▶