Намякініваць незак. Насмечваць мякінай. Ты большы у тую хату ні зыхадзі, ні нада нымякінівыць. Намякінівацца незак. Насмечвацца мякінай. За вобувым носіцца як ходзіш i нымякінівыіцца. Намякініць зак. Насмеціць мякінай. Мяшкі стынавіў сюда i нымякініў, нада падмесьць. Намякініцца зак. Насмеціцца мякінай. А тута нымякінілыся таго, што ты сам нікуритна дзелыіш. Намякіненый дзеепрым. У цябе ўсюдых нымякшіна, aŭдзе ні ступі. Намякшыць зак. Натаўчы, пабіць. Цябе нада було б крепка нымякшыць, ета я ніяк ні дыбяруся. Намякшоный дзеепрым. Ты ці ні кажный дзень ходзіш нымякшоный, усё табе пупыдаіць то аттуль, то аттуль. Намякшомшы дзеепрысл. Нымякшомшы, ён трошку пыспыкайнеў ба. Намярэкаць зак. Прыдумаць. Ну, што ты нымярекыў тут зы нядзелю? — я б табе дужа ні раіў выбірацца, тут у цябе ўсё на месьці, а там ніізьвесна як будзіць. Намясіць зак. перан. Пабіць адчувальна. Ці праўда, што цябе ў Зяціцы троху нымясілі? Намяшоный дзеепрым. За то нымяшоный, што слухыць нікога ні капількі ня хочыць. Намясёмшы дзеепрысл. 1. Намясіўшы, намяшаўшы. Чаму ні заморісься, столька сьнегу нымясёмшы. Нымясёмшы ўместа i цубулі, i гуркоў, i з банычкі нечыга, пыставіла: есьця. 2 перан. Пабіўшы адчувальна. Ну калі пупадуць, яны цябе. толька хырашо нымясёмшы пусьцюць. Намяшаный дзеепрым. Замешаны. Сяння i ні нада було паріць, ішчэ ўчырашніга нымішаныга цеста многа стаіць у шаічкі. Нанічываць незак. Насукваць (нітак). Hi нада многа нанічывыць, хваціць. Наніціць зак. Насукаць (нітак). Ты наніціў, што i пяць шнуроў выйдзіць, ну павесь, niх а й мала на што крепкій шнурочык зныдабіцца. Нанічаный дзеепрым. Нанічыных у мяне ўжо ні асталыся. Нанокацца зак. Закончыць нокаць. Хваціла, пакуля выіхылі біз дарогі, нанокыліся. Нанюндзіць зак. неадабр. Наплявузгаць. Іна мне ўчоpa за цэлый дзень нанюньдзіла, дык ішчэ сяньня ў вушах стаіць. Нанюндзіцца зак. Наплявузгацца. Пріцягніцца, рысьсядзіцца i пычыла: пры таго гыварілі, npa етыга ні гыварілі, пры дзісятыга скажуць, — пакуля ні нанюньдзіцца, ня пойдзіць с хаты. 5. Зак
Дадатковыя словы
дыбярўся, нікурйтна, пупадўць, пўсьцюць
2 👁