Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Налюкаць зак. Накрычаць, насварыцца. Як налюкыіш, дык нябось ты, гылаву троху сагнець моўчынька, а так жа уходу німа нійдзе. Наляганне н. 1. Абляганне, прыцісканне. Відзіш, што ат теайго нылігиньня пулучылыся: треснула піріклидзінка. 2 перан. Прымус. Каб ны цябе такоя ныліганьня було ca ўсіх бакоў, i ты б ня ўстоіў. Налягацца зак. Налягаць. Будзіш так нылігацца, i аблумаіш край у карзіні, іна ня дужа крепкыя. Наляпіць зак. перан. Пабіць, напляскаць. Крепка яму ныляпілі, запомніць, як ш чужымі чыпацца. Наляпёмшы дзеепрысл. 1. Наляпіўшы. Тута ныляпёмшы куляшу ці нейкыга цеста, ні сядзь. Пісьма нільзя кідаць, ні ныляпёмшы марык. 2. Пабіўшы, напляскаўшы. Пашлі, ныляпёмшы Аўдзяёнку, ні пачыкыліся зь ім. Намаліць зак. Палічыць малым. Нымаліш ты яго, пакуля зы хахольля возьміць. Намаліцца зак. ПалічыцЬ сябе малым. Во нымаліўся, цірізь нядзелю свадзьба будзіць. Намамылівацца незак. іран. Дзьмуцца, нахмурвацца. Нечыга нымамылівыцца, зы такея дуры каб i мыхрач пы плічах пыхадзіў, ні ў чужоя б места було. Намамыленый дзеепрым. Я зайшоў — сядзіць нымамыліный, спрашыю, наго ты — маўчыць, толька носым сапець. Намамырывацца незак. іран. Дзьмуцца, нахмурвацца. Я б яго жыва атаўчыў нымамырівыцца, іш, цаца ікая, слова яму ні скажы. Намамыраный дзеепрым. Ну дык што, кылі ён нымамыріный, пысядзіць, пысядзіць i атойдзіць. Намасліцца зак. перан. неадабр. Наваждацца. Многа нымасьліўся с тубуреткымі, можна було так i ні дывадзщь. Намасолівацца незак. неадабр. Пэцкацца ў тлушч. У нікуратныя гыспадыні i падол, i полы нымасолівыюцца. Намасоліцца зак. Запэцкацца ў тлушч, наваждацца. Кінь ты ўжо ету костку, ты зь ёю нымасоліўся большы некуды. Намасоленый дзеепрым. Нымасоліныя тряпкі складзі адзьдзельна, бяльлё іш шчолыка выню, а ета ўсё туды ўк'шу, ніхай пымікаіць хырашэнька. Намататорыцца зак. Накешкацца. Переа нада карову пыдаіць, ш чыріпкамі пасьпеіш нымытаторіцца, а с каровыю як спозьнісься, за съветым дыгыняй табун. Намахываць незак. Накідваць. А ну-ка пірістаньця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

куляшў, нылігйньня, піріклйдзін, ўкшу
1 👁
 ◀  / 305  ▶