Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ныкынирхыўся. Ты ні знаіш, сколько, ён ныканырхыў, каб аддыла мячык. Пакуля дапросісься чаго-небудзь, ныканырхыісься, дужа нісызнацільный чылавек. Наканіцеліць, наканіцеліцца зак. Нарабіць валакіты, важданіны. Я знаю, як яны абішчаюць: ныкыніцелюць i нічога ня зьдзелыюць, мне ўжо сколько разоў ток було. Каб ты знаў, сколько мы ныкыніцеліліся зь естым дыстываньнім: то одно ні ток, то другоя ня етык. Наканькацца зак. Напрасіцца. Увідзіло у Аленкі красівыя плицьціка, што ныкинькылыся: купі i мне такоя. Накапавіч м. Вілы для накідання гною. Калі-то ў мяне быў лоўкій ныкапывіч, я, бувало, у мінуту воз гною ныкідаю. Накапашыцца зак. Наварушыцца. Малыя ўсігдо ток: ныкапошуцца i заснуць спокойна. Накапцець зок. перан. Нажыць, пражыць. Не, мое вы бабычкі, я много на етым сьвеці ні ныкапчу, i баліць ўсё, i коліць, i ломіць усюдых. Накапцецца зак. 1. Набрацца копаці. Ето от лампы накапцелыся ток. 2 перан. Нажыцца. Ныкопцеццо но сьвеці — ета ня жызьня. Нака]іавіць, накаравіцца зак. перан. Зняславіць, зганьбіць да канца. Кожный раз ныкырявюць, кожным куском хлеба пыпікоць будуць, — пызноіць зяці i як бацьку з маткыю ня слухыць. Пакуль кажныга ні ныкырявіццо, ня сьціхніць, — чого ў яе тыкая натура акыянныя. Накараўленый дзеепрым. Луччы ні зьвязывыйся, калі ня хочыш быць ныкыряўліным. Накараскаць зок. З'явіцца, наваліцца нечакана. Во яшчэ ныкыраскыла горя ны мою гылаву, коб я одна, я ж бо знала, колі мне ўстаць, што мне зворіць, куды пайціць, о так усё пры яго думый. Накараскацца зак. Назойліва напрасіцца. Мы ўжо адны сыбраліся іціць — не, i етый хлюст ныкыраскыўся з намі. Накарожыцца зак. 1. Намучыцца, наплакацца, нахныкацца. С пасечыныю нагою ныкарёжыўся, такую боль нялёхка цярьпець. Ці ў яго баліць што, ці так прівык ужо, кажный раз пакуля ні ныкарёжыцца, ні засьнець. 2. Назадавацца. Шкет шкетым, а столько ныкарёжыўся, пакуль Аўсей ні ўспакоіў. Накарствавацца зак. Намучыцца. 3 балезьнімі ніхто ня ўскрес, вазьмі ты, сколько Мархва ныкарствывылыся з ныгамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, ныкапчў, ныкйнькылыся, ныкынйрхыўся, плйцьціка
3 👁
 ◀  / 305  ▶