ты ўжо надзёўбына, а кылі мала, блін вун вазьмі ў латкі.
Надзячыць зак. Набалбатаць, наплявузгаць. Такей нейкій чылавек, хто што ныдзячыць, усё слухыіць і ўсяму веріць. Надзячыцца зак. Набалбатацца, наплявузгацца. Во тыкі ныдзячыўся і сьціх. Надзячаный дзеепрым. Я чуствыю, што яму узноў якой-то лухты ныдзячына: прішоў і на сьвет ні глядзіць.
Надоргаць зак. Навырываць. Малыя, наверна, кылячкоў надоргылі, яны тама бегылі, я сварілыся, каб нічога ня трогылі, дык ці яны паслухыюць. Нарваць. Паліц праб'еш, пакуля ён надоргыіць, намучыісься, дужа баліць. Наванітаваць. Надорганый дзеепрым. Вырваны. Вун відзіш, надоргыныя каноплі выляюцца, во як яны гуляюць, твае хваліныя. Нарваны, нагноены. Рука ў яго дужа больныя, надоргыныя зьверьху кылы пальцыў, на рожу выдаець. Наванітаваны.
Надражніць зак. Нацвяліць. Як вам ня стыдна, дзіцёнка ныдражнілі, плачыць. Ныдражніця, што кініцца і ўкусіць. Надражніцца зак. Нацвяліцца. Ныдражнісься, што зловіць і ў крапіву пасодзіць, во тады пыдражнісься. Надражненый дзеепрым. Ого, якей ён сярдзітый буваіць ныдражніный, калі ня ймець рукамі справіцца, зубамі гатоў кусаць.
Надрамацца зак. Падрамаць значны час. На стульчыку надремліцца, а тады ўжо тушыць агонь, на печ лезіць.
Надрапацца зак. Падрапаць сябе. Нада баню тапіць ды мыць малых, усё некылі за бульбыю, а яны ладна ўжо ныдрапыліся.
Надрызкацца зак. іран. Напіцца п'яным. Ідзіця, ды глядзі, каб ні надрызкыўся, ато ўзноў ніізьвесна што пычанець вытвыряць.
Надрынкацца зак. неадабр. Нашвэндацца, набадзяцца. Зыдалося бяспуцьця на сьвеці, ні к якыму дзелу ні прітуркыіш, устаніць, пад'есьць і пыцягнуўся, надрынкыіцца, прівылакецца — і ўся помышч яго.
Надтуханне н. Патуханне. Якоя нуттуханьня, кылі тама курчыгі гыряць і ішчэ будуць гарець трі часы.
Надтухаць незак. Пачынаць патухаць. Печ ужо нуттухаіць, скора дыгаріць, зымяту і пыбягім. Надтухнуць зак. Патухнуць (не да канца). Агонь наттухніць, тады
86 👁