Старонка 43
◀ / 305 ▶
ныгламожджына лазы, сеч нада, пакуля пагода, ніхай сохніць. Наглумачыць зак. Нашкодзіць (у справах). Ты ні паможыш, а толька нуглумачыш, яны бісь цябе скарей рызьбяруцца. Наглумачыцца зак. Наваждацца. С путным чылавекым зразу б дыгываріўся, а зь ім толька нуглумачысься і да толку ні дыбяресься. Наглыкацца зак. Наглытацца. Вішні нейкія стыялі ў бáнычкі, ён наглыкыўся пряма с костычкымі. Ты жві хырашэнька, ныглыкаісься, жывоцік будзіць балець. Наглядачкам прысл. Наглядкам. Прося пышла, а ён усьлед наглідычкым. Ты ўсігда прівыкла наглідычкым хадзіць. Нагоцацца зак. неадабр. Набегацца, наскакацца з тупатам. Як стог кладуць, ім тады радысьць, нагоцыюцца ў саломі, сколька хочыцца. Нагрукаць зак. Настукаць да непрыемнасці. Ладна нагрюкыў: нейкыю жалезіныю пы пальцых ударіў зьверьху, разьбіў ды касьці. Нагрукацца зак. Настукацца гучна. Калі заснуў, то нагрюкыісься, яго і с пушкыю ні разбудзіш. Нагрыбчыць зак. Нахапаць. Ета ня тэй чылавек, што пысьцісьняіцца, етый нагрібчыць сабе сколька ўздумыіць. Нагрыбчыцца зак. Нахапацца. Нагрібчыўся, што ўжо некуды большы хвытаць, ато ж усё зь яго мала було. Нагрыбчаный дзеепрым. Ета зь віду прыстачок, прікідывыцца ён умеіць, ты б зірнуў, сколька ў яго чаго нагрібчына. Нагрызць зак. перан. Моцна дапячы сваркай, папрокамі. І мылыдая цаца харошыя, а як жа яшчэ старыя прідзіць, як возьмуцца удзьвюх, крепка ныгрызуць. Нагрызца зак. Нагрызціся, насварыцца. Жджы, пакуля яны між сабою ныгрызуцца. Нагрызеный дзеепрым. Сяньня ў яго ныстраенія ня тоя, нагрызіный ладна: цёшча праборку дывала. Нагрымець зак. Пагрымець. Сыбіралыся туча — адно страхоцьця і дужа многа ныгрімела: блiснула два разы, дождж пыкапыў, дайжа пылу ні прібіў. перан. Набурчацца. Ня дужа ёй салодка пріхадзілыся: старэй кажный дзень ныгріміць, а Пятрок ня дужа заступіцца. Нагрымецца зак. перан. Набурчацца злосна. Чаго яму спакою німа ні разу, калі ўжо ён ныгріміцца, калі яго духі нарьвець?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 305 ▶