Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
П РАД МО В А Першы выпуск слоўніка «Народнае вытворнае слова», у які ўключана сабраная на Мсціслаўшчыне дыялектная лексіка на літары А—Л, выйшаў з друку ў 1981 г. У другі выпуск увайшла дыялектная лексіка на літары М—Р. Як паказвае назва, у слоўніку змяшчаецца вытворная лексіка. Але ад гэтага правіла як у першым, так i ў гэтым выпусках дапушчана адступленне: прыводзяцца паасобныя невытворныя словы (мыс, мыт, мяздра, плак, порч, прав, пруд, прыд i некалькі іншых), выяўленыя пасля выхаду ў свет нащага «Дыялектнага слоўніка» (1966) i некаторых іншых збораў. Слоў, якія пачынаюцца з о, у гаворцы вельмі мала. Гэта галоўным чынам выклічнікі oŭ, ох, on i некаторыя ўтварэнні ад іх. Таму лексіка на літару о ў слоўнік не ўключана. Спосаб падачы лексікі застаўся той жа, што i ў папярэднім выпуску,— камбінаваны алфавітна-гнездавы. Гнёздамі падаюцца адназначныя аднакарэнныя варыянты слова; аднакарэнныя назоўнікі мужчынскага i жаночага роду, якія абазначаюць асоб па дзеянню; дзеясловы незакончанага i закончанага трывання, незалежныя i залежныя дзеясловы, a таксама дзеепрыметнікі i дзеепрыслоўі на -ёмшы да іх; аднакарэнныя варыянты назоўнікаў, а таксама прыметнікаў, якія маюць значэнне памяншальнасці, павелічальнасці, узмадняльнасці i інш. Рад дзеепрыметнікаў падаецца асобнымі артыкуламі. Дзеепрыслоўі асобнымі артикулам! не прыводзяцца; выключэнне зроблена толькі для дзеепрыслоўяў да прэфіксальных дзеясловаў з коранем іціць (ісці) з-за своеасаблівасці іх утварэння. У некалькіх выпадках у якасці рэестравай бярэцца літаратурная норма (мяса, пуня, пінжак, пуза, п'яный, пятніца i інш.), калі ад яе ўтворана некалькі дыялектных форм. Па гэтай жа прычыне прыводзяцца раней апублікаваныя словы мурзапон, няўрома, пракуда. Ранейшымі засталіся падача рэестравых слоў, спо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяный
8 👁
 ◀  / 305  ▶