Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Набэхаць зак. Накласці, напакаваць. Сундукі тріп'я набэхыла, яно ў яе зьлежыцца i патлеіць ці моль naесьць. Набэхацца зак. перан. Стаміцца. Шульля сяньня зыкапывылі, набэхыліся, яго ня дужа лёхка ставіць, нада яму выкыпыць, уцягнуць, a каторыя i выцягывыць пріходзіцца, пыткапывыць. Набэханый дзеепрым. Haкладзены, набіты. Вазы два аборкывыга сена ляжыць, а ты трілюдзіў, што набэхына нівісь сколька. Набязульнічаць, набязульнічацца зак. Нагультаявацца. Айт, ён i npi бацьку ныбязульнічыіць ня меншы. Што ўжо ныбязульнічыліся яе мальцы за лета, сколька чаго можна було зьдзелыць, а яны выліжуцца i пашлі цігацца. Набялендзіць зак. Набалбатаць спакваля. ён чаго хочыш ныбяленьдзіць, ты толька большы слухый рот разінуўшы. Набялендзіцца зак. Набалбатацца спакваля. Ныўряд, каб яны калі-небудзь ныбяленьдзіліся, сколька жывуць, столька i треплюць пустоя, i треплюць ні пірістуючы. Наваджываць, наводжываць незак. 1. Прыводзіць шмат. Каб ты етых сваіх друзей меншы нывадЖывыў у хату, яно б луччы було. Мы пашлі i пашлі ны работу, а ён поўныю хату мульчуганыў наводжывыіць i мушуруюцца тут як хочуць. 2. Указваць, прыводзіць (са злачыннымі мэтамі). Сам ён красьць ні хадзіў, а зладзюг нываджывыў. Хто-небудзь ic суседзій наводжывыіць, аткуль ба яны зналі, айдзе што ляжыць. Навадзіць незак. перан. Разводзіць. Многа цялёнку ні нывадзі, ён многа ня п'ець, трошку смыктанець І атходзіць. Навесць зак. Развесці. Зря ты нывіли поўныю шаічку, пылавіна астаніцца. Наведзеный дзеепрым. Поіла наведзіна, нада несьць, цёлка ажно скачыць кылы ганык. Навазголіванне н. Квэцанне, пэцканне. Няўжэлі ты ня можыш біз нывазголівыньня абыйціцца, абізацільна нада зыгадзіць усё. Навазграціць, навазгроціць зак. Напэцкаць. Дужа нікуратный старэй стаў, пакуль пытаўкець бульбу, дык кругом шайкі нывызгряціць, што хадзі ўсьлед c тряпкыю ды пыцьцірай. Усё раньня Полька бурчэла ны нявестку: нывазгрёціла, нывазгрёціла i пышла. Навазграціцца, навазгроціцца зак. Напэцкацца. Само ж яно ні нывызгряцілыся, нехта ж квэцыўся. Ніяк ты ні нывазгрёцісься
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ныбязўльнічыліся, ныбязўльнічыіць, нывілй, пець, рўюцца, тріпя, шўльля
3 👁
 ◀  / 305  ▶