Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Прастамол м., прастамолка ж. Мука простага памолу. У нас усіеда, бувала, цыліндроўка ёсьць, адзін прыстамол — ета мала. Мяшочык луччыя мукі стаіць, мяшочык прыстамолкі. Прастамольный прым. Простага памолу. Іж жыта усігда прыстамольныя мука, ны вальцы пышаніцу малолі ны бліны, ны пірагі. Прасцяцкій прымt Вельмі просты, кампанейскі. Лявон — прысьцяцкій мужык, зь ім усігда i пыгываріць, i дыгываріцца аба ўсём можна. Прасянне н. 1. Прасянішча. Крошка таго прысяньня, ну нада було б успыхаць* 2. Салома ад проса. Прысяньня скот ня есьць, яно ніядомыя. Памянш. прасянніка. Укінь прысяньніка ў пуню, яно пацсохла, ніхай большы ні мякніць. Праталалахкаць, праталалахкацца зак, неадабр. Прабалбатаць. Дзень прытылылахкылі, нічога ня зьдзелылі. Во сам увідзіш, што прытылылахкыюща, а сена можыць астацца ніварочыным, ці ты іх работы ні знаіш. Пратанне н. Біццё. Hi киіцца ён i посьлі прятыньня, тыкая ўжо вудыль зыдылася. Пратарчак м., пратарчака ж. Патарчака. Глядзі, acтыражней ідзі, тута нейкій прытырчак, узьбіцца можна. Прытырчака ікая-то сядзіць, нада сьсеч ці выкыпыць. Прібярі ету прытырчаку, сам ні замеціш — успорісься. Узмацн. пратарчачына. Bof пуця ні було, на нейкыю прытырчачыну узьбіўся. Праташнаваць зак. Прабедаваць. Прыташнуіць, пакуля яны ні пріедуць. Марья усё ета ўремя прутушнувала. Пратрапацца зак. перан. 1. Папрацаваць працяглы час цяжка, але бескарысна. Сколька гадоў ён прытріпаўся зы нішто ніякыя. 2 перан. Прабалбатаць. Кучыю прытріпаліся ладныга ўремя, дзевык, відна, абгыварівылі. Праўдашный прым. Сапраўдны. Ёта ня выдумка, ета праўдышный быў случый, як Віктар прівёз ны дзяреўню жывую ваўчыцу. Праўша 1 ж. Правая рука. Ты вучыся праўшою усё браць. 2 м. i ж. Той, хто дзейнічае праваю рукою. Первый раз дзіцёнку усігда нада дываць правыю грудзь, тады ён будзіць прыўша. Праўшун м. Той, хто дзейнічае праваю рукою. У яго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўдыль, кйіцца, прыташнўіць, слўчый
7 👁
 ◀  / 305  ▶