на, бесклапотна. Ты ж два месіцы прывільготывыў у цёткі, як табе ня стыдна, ці ты ня мог дроў ёй зыгатовіць. Правылангацца зак. асудж. Вылежацца. Hi прітуркый пайціць, зьдзелыць, поўнінькій дзень прывылынгаіцца, ні ап чым яго душа ні баліць. Прагаладаваць зак. Пагаладаць пэўны час. Якога ты толку хочыш ад гультуя, год пругулудуваў i ўзноў ні npa што ня рупіцца. Прагоркій прым. Надта горкі. Якей табе шчавіль, нейкыя прагорькыя трыва, ажно язык шчыпліць. Прагрыбазвоніць зак. абраж. Прабалбатаць. Hy што вы дзелылі цэлый вечыр?— прыгрібазвонілі, успыміналі, верна, як хлопцы зы вамі бегылі. Прагрымець зак. перан. Знікнуць. Ніхай яны прыгрімяць, такея свае, яны б кажныга у ложкі вады ўтапілі, Ці яны айдзе прыгрімелі, етыя мушчыны, заўтрік стыніць, a іх німа. Прагубашлёпіць зак. Празяваць. Шчытай, на месьці бульба была, у руках, а вы пругубашлёпілі, цяперя едзьця ны бызар. Прагутаторыць, прагутаторыцца зак. Правесці час у няспешных размовах. Яны гадоў дваццыцъ ня відзіліся, паетыму i пругутаторілі чуць ня ўсю ноч. Нівісь сколько пругутаторіліся, усё успыміналі, як пы вічарінкых бегылі, дзевык прывыджалі. Прад м. Няўдалы хлеб. Ці ні так учынін, ці ня выпікся, нейкій пряд пулучыўся ціжаленный, а ня хлеб, у ім зубы вязнуць. Прадаванне н. Продаж. Hi люблю я етыга прыдываньня, вязі кылі хочыш сам i сядзі з гуркамі пысярёд бызару. Прадаваннік м. Той, хто прадае. Стаіць прыдываньнік зь яблыкымі, пукынык нысыбіраў, іх браць ніхто ня хочыць. Прадаванніца ж. Ты будзіш прыдываньніца як мама, тая ўсё тарчыць ны бызарі, хуць i дзела ніякыга німа. Прадзеннік м. Той, хто прадзе. 3 мушчыны буваіць прядзеньнік ня хужы чым з бабы, вун Васіль Восіпыў хлопцым усігда хадзіў па супрідкых i пряў зь дзеўкымі. Прадзенніца ж. Нешта наша прядзеньніца сьпіць сяньня над гребнім. Прадзешавіцца зак. Прадаць танна. Прыдзішавіўся
Дадатковыя словы
прітўр, пўкынык, рўпіцца, сўпрідкых
0 👁