Плутаць незак. Блытаць. Вы мне плутыіця пряжу, атыйдзіця ат'етуля. Ты яго только, плутыіш сваімі саветымі. Плутацца незак. Блытацца. Усякія ніткі як ні змытаны, дык плутыюцца. Канешня, ні знаўшы дарогі, будзіш плутыцца. Плутаный дзеепрым. Тут суваёк выцігнуць можно, ды дужо плутыно. Плутуханне н. Блытаніна. Кідой ты ў печ усё разым, у такім плутухоньні нічого ні рызьбяресься. Плутухаць незак. Блытаць. Ніткі плутухаць ні надо, іх акуратнінька у клубочык зматыюць. Плутухацца незак. Блытацца. Яны плутухаюцца, етыя сувайкі, толку ні дыбяреш. Плутуханый дзеепрым. Нічыньніцо б іна нічога, крепкыя, каб ні тыкая плуту ханыя. Плывунец м. Баравік, які з'яўляецца, калі каласуе (выплывае) жыта. Пабег ранінька i кашолычку плувунцоў прінёс, ядрінькія, крімянінькія. Плюндра ж. Нязграбная, неахайная жанчына. Думыіш, ета плюндра есьць пы-чылавечыску зваріць? — хочыш, бульбу ш шулухою пыдапрець. Павеліч. плюндрышча. A плюндрішча, о што ж іна тваріць, як іна будзіць на сьвеці жыць, ніряха тыкая! Плюсканне н. Мірганне. Іна ні пыглядзела ны Пракопыва плюскыньня, скызала ўсё, што думыла. Плюсканнік м. Той, хто міргае. Во плюскыньнік, нейкыю дурную прівычку паймеў, цяперя ні атучыцца. Плюсканніца ж. Нікрасіва пымінутна плюскыць, будзіш плюскыньніца. Плюшчэць зак. 1. Плюхаць. Ныцякло вады, аж плюшчыць пыд ныгамі. 2 перан. Моцна цячы. Полезла ў noгріб, а тама з мышыныя дзірькі выда плюшчыць хвынтоным. Плявуха, плюха ж. Аплявуха. Што, зьнёс плявуху, ні пыглядзелі i ны твою хвабрысьць, далі? Получыш плюху i ўспакоісься. Як пыднясуць плюху — другую, тоды ты сабе места зразу найдзіш. Узмацн. плявушына. Знаіць, за што плявушыну далі, ніхай пыхвиліцца. Плявушыць зак. Біць у вуха. Такея сволычы пыліцэйскія, ic свае дзяреўні, умесьці расьлі, умесьці гулялі, злавілі яго, як сталі плявушыць, ажно зываліўся. Пляйсцер м. Тонкі засохлы пласт мяккага рэчыва. Ня будзіш прібіраць як нада, у цябе тут пляйсьціры пызысыхаюць. Памянш. пляйстрык. Тонінькій пляйстрік зреж ды ў шайку ўкінь
Дадатковыя словы
атетуля, зяўляецца, плявўху, плявўшыну, плявўшыць, плўтыно, плўтыцца, плўтыюцца, плўтыіця, плўтыіш, полўчыш, пыднясўць, пымінўтна, пыхвйліцца
1 👁