піряходжывыіць балота, топіцца ў ряке,— ажно кропна неік. Пераходзіны мн. Частаванне з выпадку пераходу ў новую хату. Ты, знаць, тожа учора ны піряходзіных быў? Андрей быгатыя піряходзіны справіў. Перахоп м. Празмернасць. У яго піряхоп пулучыўся, усё ета ніпраўда. Ня верь ты, ета піряхоп. Пераціўкаць зак. перан,, гумар. Перажыць. Aŭ, ні крякчы, ні крякчы, ты ішчэ піряціўкыіш свайго Івана. Стыгнаў, стыгнаў i зіму піряціўкыў. Перацмыгаць зак. неадабр. Абшукаць павольна старанна. Як ёй только, ня стыдна: у чужом дворе усё піряцмыгыла,— хуць айдзе ў такея совісьць, совісьць у яе i ні нучувала. Перацыгаць зак. перан. 1. Перажыць. Дні два-трі піряцыгыюць ціпляткі, пыкряпчэюць, тады будуць i адны бегыць. 2 неадабр. Абшукаць павольна, старанна. Ці ты тута ішчэ ня ўсё піряцыгыў, а можа ты i ні клаў туды нічога? Перацюкываць незак. Перасякаць (лёгкімі ўдарамі сякеры). Во так піряцюкывыюць — раз i готова. Перацюкываццанезак. Перасякацца (лёгкімі ўдарамі сякеры). Што, ні так піряцюкывыіцца, як ты думыў? Перацюкнуць зак. Перасячы (лёгкімі ўдарамі сякеры). Піряцюкні палычкі, лумаць іх доўга, ды яны ŭ нядужа лумаюцца. Перацюкнуцца зак. Перасячыся (лёгкімі ўдарамі сякеры). Тута ŭ сеч нечыга, лёгінька піряцюкпіцца. Перацюкнутый дзеепрым. Я твоё грыбільнішча піряцюкнутыя ішчэ ўчора відзіў. Перацяжкі мн. Перады. Етыя піріцяжкі дужа крепкія, ім зносу ня будзіць, каб только ніз дзіржаўся. Перачаўрываць незак. Перасыхаць, рабіцца цвёрдым. Вясною зімля дужа скора пірічаўрівыіць. Перачаўрыць зак. Перасохнуць, зрабіцца цвёрдым. Дождж ба нада, зімля пірічаўріла, у такой ня ўзойдзіць нічога. Перачыгаць, перачыгацца зак. Перажыць з цяжкасцю. 3 маім здароўім i адзін месіц пірячыгыць нялёхка, асобінна зімній. Тую зіму пірячыгыўся бяс корму, a сёліта узноў нічога ня думыіць,— ну што з гультуя хацець. Перашкумардзіць зак. Пашкуматаць. Як расьсердзіцца, дык ён табе нывядзець тут пырядык: усё пірішкумирдзіць. Перашкумарджаный дзеепрым. Тріп'я пірішкумарджыныга куча ляжыць пысярёд сянец
Дадатковыя словы
пірішкумйр, тріпя
0 👁