Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
гіш ты січас. Пераксцёмшы дзеепрысл. 1. Перахрысціўшы. Піряксьцёмшы дзіцёнка, усігда угышчилі кумоў, сваіх. 2. Аблаяўшы, збэсціўшы. Піряксьцёмшы аднаго, зу другога бярецца. Перакулажыцца зак. 1. Перастаць хмарыцца, пачаць паказваць на пагоду. 3 раньня було як аблажыла, a цяперя відзіш, можа пірікулижыцца, ня будзіць дыжджа. 2 перан. Перастаць хныкаць, плакаць (пра дзіця). Доўга нешта хныкыў, a пірікулажыўся i заснуў. Перакуска ж. 1. Яда (для сілкавання на рабоце, у дарозе). Нясі-ка ты пірякуску сваю, можа там што-небудзь смашнінькыя ёсьць. 2. Перакус. Нешта пірякуска ваша цягніцца дужа доўга. Пералапатаць зак. перан. неадабр. Перабраць у балбатні. Як сойдуцца, дык пакуль усяго на сьвеці ні nipiлапочуцъ, ты іх ні рысьцягніш. Пералапатаный дзеепрым. Вы ўжо самі ні знаіця, сколька ў вас чаго пірілыпытина. Пералёжка ж. Пераляжалы лён. Пірялёжку пасьледнім номірым прінімаюць, ато дык i саўсім ня хочуць браць. Пералівы, пераліўкі мн. неадабр. Балбатня. Ты б зь імі, кажыцца, дзень i ноч сядзеў, а я дужа ні люблю niрялівы слухыць. Сыбяруцца, рысьсядуцца, як зывядуць свае піряліўкі, дык ім, здаецца, кынца краю ні разу ня будзіць. Перамадзець зак. Перажыць пэўны час (у цяжкіх умовах або ca слабым здароўем). Ету зіму іна тута якнебудзь пірімадзеіць, а большы не, ні астаніцца. Перамантачыць зак. Змарнатравіць. Дужа многа ты дыбра пірімынтичыў, як толька Пёкла дзяржыць цябе ў хаці. Перамантачыцца зак. Змарнатравіцца. Усяго ў цябе пірімынтачылысь, ты ўжо даўно мог абжыцца як другея. Перамантачаный дзеепрым. Пірімынтачыныя нызад ня верніш, позна цяперь жалець. Пераменчыватый прым. Пераменлівы. Нейкій вецір сяньня піряменчывытый, ca ўсіх бакоў круціць. Хрикцір у яго піряменчывытый, сяньня так, a нызиутріга пу-другому. Перамёт м. Сумёт, гурба. Па ўсёй дарогі усьцяж niрямёты, мясьціна чыстыя, a тады сьнегу намеціна чуць ня ў рост чылавека. Памянш. перамёцік. Пірямёцікі нібальшэя, ну na ўсёй дарогі, ніважна ехыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зімў, крўціць, нызйўтріга, пытйна, пірякўска, пірякўску, пірікулйжыцца, пірімынтйчыў, сыбярўцца, угышчйлі, хрйкцір
3 👁
 ◀  / 305  ▶