Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
зак. Накалоцца. Тут астыражней, пырянесься на штонебудзь. Парануць II зак. Папарыць крыху. Вазьмі яго с сабою, пырянеш трошку ны палку, цэл будзіць, кылі ŭ пыпішчыць. Парануцца II зак. Папарыцца крыху. Я многа ў жаркым ні магу, трошку пырянуся i скарей абдывацца. Паранутый дзеепрым. Толька што пырянутый, ны палку пабыў, разьві ета паріньня. Парасёнкаў, парасёначкаў прым. Такі, які адносіцца да парасяць Пырасёнкыва іда ў чугунку стаіць, пакорміш, як сонца c абедыў зьверніць, я яму нідаўна травы укінула. Так ня лі, пачысьць пырасёнычкыва карыцца. Параскідаць, параскідываць зак. перан. Парастрасаць крыху. Ты схадзіў ба, трошку пырыськідаў гной, старой саўсім зымаріўся. Сена пыраськідывылі c пуўчыca i пабеглі купацца. Параскудактацца зак. перан. іран. Раскрычадца бязладна (пра некалькіх асоб). Hy што ні ў лад, чаго ауру скудиктыліся як куры пірід буцяном? Параскутываць, параскутаць зак. Расчыніць усё, шмат. Усе вокны пыраскутывылі, толька скрызьнякі сьвшчуць. Дзьвері пыраскутыюць i кінуць, усякыя гадысьць ат пунь ляціць. Параскутываный, параскутаный дзеепрым. А я гляджу, чаго у вас вокны пыраскутывыны. Кымяны пыраскутыны, нічога ні далжно пахнуць. Параскяпліваць, параскепліваць, параскяпываць, параскяпіць, параскіпаць зак. Раскалоць (пра некалькі аб'ектаў). Нада ж як-небудзЬ i сукуватыя палкі пырыськяплівыць. Ен бірнушкі пыраськеплівыў, плашкі пулучыліся. Драбней пырыськяпывый, ны паттопу будзіць. Етыя нада драбней пырысъкяпщъ, яны ні згыряць зы раз. Каб ні пыляніўся, ты б i етыя палкі пырыськіпаў. Параскяплівацца, параскеплівацца, параскяпывацца, параскяпіцца, параскіпацца зак. Раскалоцца (пра некалькі аб'ектаў). / сукуватыя, a лёхка пырыськяплівыліся. Тута ўсё пыраськеплііцца, крепкыга дужа нічога німа. Усе твае ручкі пырыськяпывыліся, дзелый новыя. Сямён як возьміцца, дык пыраськепюцца i сукуватыя цільпухі. Чацьвёртыя тыпарішча дзелыю, yce пырыськіпаліся. Параскепленый, параскіпаный дзеепрым. Hi хваціць на ўсе сьценкі круглякоў, будзім пыраськеплінымі дыклыдаць. Пырыськіпаныя грыбільнішчы нада пасеч, яны ні на што ні нада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектаў, пыраскўтывы, пыраскўтывылі, пыраскўтыны, пыраскўтыюць, пырянўся, пырянўтый, скудйктыліся
0 👁
 ◀  / 305  ▶