Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Папульгаць зак. Пашпурляць. Троху тут адзін у другога камлыжкымі пупульгалі, a тады ўніз пабеглі. Папульгацца зак. Пашпурляцца. Пупульгаюцца адны ну другіх, а тады узноў умесьці гуляюць. Папургаць зак. груб. Паесці. Не, етыя ні пірібіраюць, што ні нываріць Аксеньня, усё папургыюць, только, пыдліваць спруўляіцца. Папурганый дзеепрым. I крупеня пупургына, i капуста ўся Папурхаць зак. Злосна пабурчадь. Первыя ўремя ён папурхыў, усё ні так було, ні пы яго, а троху патроху уняўся i маўчыць. Па-путному прысл. Добра, як трэба. Каб пу-путному прігласіў, наго ж ба мы ні пашлі, схадзілі б, а то nipiдаець цірізь людзей: ніхай прідуць, — i ціріс каго nipiдаець. Папыпліцца зак. Пакешкацца, памкнуцца нерашуча да дзеяння. Ну што ён памог, папыпліўся i большы нічога. Папэкаць зак. Пагаварыць запінаючыся. Ён так i ўчыўся: бувала, устаніць, папэкыіць, ныстаўнік яго дужа i ні спрашывыў, відзіў, што ні знаіць. Папякацель, папяканнік м. Той, хто папракае. А што ён мне, пыпікаціль найшоўся, ці ета яго я пацьцёлка прыдыла. Ты, пыпіканьнік, луччы глядзі зысваім дваром, а ка мне табе нечыга лезьць. Папяканніца ж. Ніхай ба іна мяне зычатла, я б етый пыпіканьніцы ныйшла што скызаць. Папяросіна ж. Адна папяроса. Во табе Мікітыў сын: пыпіросіну ў зубы i смаліць як бальшэй. Памянш. папяросінка. Можа табе другую пыпіросінку даць aŭ тае хвиціць? Павеліч. папяросішча. Пыпіросішчу зы пыпіросішчыю смаліць, ад дыму у хаці хуць затохніся. Папярхаць зак. Моцна пакашляць. Ціряшчур храбір: у халодный вадзе пукупиуся, дык во зь нядзелю крепка пыпірьхаў. Парадчанне н. Навядзенне парадку. Ніхай пыряччыць, только каб ні прішлося посьлі яго пыряччыньня яшчэ раз пырядык нывадзіць. Парадчыць, парадчыцца незак. Наводзідь парадак. Надо пыряччыць сваё тряхольля, заўтря паедзім. Ты ўжо каторый дзень пыряччысься, а толку усё німа. Парадчаный дзеепрым. Ты яму толька верь, што ён скажыць, нічогр, тута ні пыряччына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папўргыюць, папўрхыў, пукупйўся, пупўргына, хвйціць, ціряшчўр
1 👁
 ◀  / 305  ▶