Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
Папрыламываць, папрыламаць зак. перан. Навучыць тфыху. У мяне лодыря корчыць ня будуць, я жыва r дзелу пыпріламывыю. Яны пынятлівыя дзяўчонкі, іх к любой рабоці жыва пыпрілумаіш. Папрыламывацца, папрыламацца зак. Навучыцца крыху. Ж щь мы малінькія пыпріламывыліся i хырашо жалі. Кылі з мальства к paбоці пыпрілумаюцца, ета нядренна. Папрыламаный дзеепрым. Прясьць мы былі пыпрілуманыя к пяці выдам. Папрымудраць, папрымудрыць зак. перан. Прыстасаваць. Палычкі пыпрімудряў, ныгырадзіў i дзяржыцца. Ты падумый луччы, i тут можна пыпрімудріць. Папрымудрацца, папрымудрыцца зак. Прыстасавацца, уладкавацца. Як прідзіцца туга} пыпрімудряюцца жыць, ні малінькія. Ды як вы хырашо ўсе пыпрімудрШся! Папрымудраный дзеепрым. У іх тама дужа ладна пыпрімудряна, усё дно як узрослыя зьдзелылі. Папрынараджываць, папрынараджаць, папрынарадзіць зак. Апрануць па-святочнаму (пра некалькіх асоб). Пыпріныряджывыла сваіх як кукыл. Hy як жа, празьнік, нада пыпріныріджиць. Сяньня іх нада луччы пыпрінырядзщь, многа хлопцыў прьдзіць. Папрынараджывацца, папрынараджацца, папрынарадзіцца зак. Апрануцца па-святочнаму (пра некалькіх асоб). Пыпріныряджывыліся, кывалерыў ждуць — ні даждуцца, a тэя ўсё ні пыказыюцца. Я к пыпріныріджаюцца, i яны дзеўкі нічога. Ты на іх пыглядзі, як пыпрінырядзюцца, тады скажыш. Папрынараджаный дзеепрым. Ого як пыпріныряджыны, хто б ета калі падумыў, што Пёкліны сыны так рызадзенуцца. Папрыпучываць, папрыпучаць, папрыпуціць зак. Уладкаваць, упарадкаваць, дадь прыстанак, прытулак (пра некалькі аб'ектаў, некалькіх асоб). Сухоя сена пыпріпучывыць нада, ні ждаць, пакуля дажджы лінуць. Скора яны хлапцоў сваіх пыпріпучывылі. Табе ішчэ нада дровы пыпріпучаць. Дзяцей іна пыпріпучала ўсіх, што ёй, сядзі хлеб еж i ўсё. Вы ж ня жджыця, пакуля вам нехта зьдзелыіць, самі пыпріпуціця хвырасток. Папрыпучывацца, папрыпучацца, папрыпуціцца зак. Уладкавацца, знайсці прыстанак, прытулак (пра некалькіх асоб). Пыўстраівыліся, пыпріпучывыліся i нядренна жывуць. Нада думыцъ, як пыпріпучацца у жызьні, ета самыя глаўныя. Яе дзеці даўно самі пыпріпуціліся. Папрыпучываный, папрыпучаный, папрыпучоный дзеепрым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектаў, лінўць, пріпўчывыць, пыпріныріджйць, пыпріпўчывылі, пыпріпўчывыліся
0 👁
 ◀  / 305  ▶