Народнае вытворнае слова (1983). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ішчэ зъ вечыра пыныкляплівыны. Косы пыныкліпаны, ды ў іх лыпатуха ці ні ўвыгната. Панакратываць, панакратаць зак. Накласці, наваліць вельмі многа. Мыкрыцьця пыныкрятывылі кучыю, разьвесіць нада було. Во ета пыныкрятылі сена, яны б ні адну, а трёх кароў прыкармілі етым сеным. Панакратаваный, панакратаный дзеепрым. Усякыга бырыхла кучымі пыныкрятывына, раськідыць нада. Дроў у іх пыныкрятына i ў пуніх, i пыт павецьцю, i ў клець, знаць, ці ні наcілі — усё зь іх мала. Панапараджацца, панапарадзіцца зак. неадабр. Caбрацца, падрыхтавацца (пра некалькіх асоб). Некуды нашы пыныпыріджаліся сяньня, ці ня ў Бель сыбраліся. Доўга ім пыныпырядзіцца, адзін аднаму: пашлі? — Пашлі. I ныправіліся. Панапарываць, панапародь зак. перан. Пазнаходзіць, назбіраць шмат (звыч. пра грыбы). ён усігда як noŭдзіць, бырывічкоў мыладзенічкіх-мыладзенічкіх пыныпарывыіць, умеіць шукаць. I сяньня пыныпаролі харошых грібоў, айдзе-то мясьціны знаюць. Панапеч зак. Панапякаць. Нада ж було столька пынапеч усяго, верна, c поўнычы ўсталі. Панапечаный дзеепрым. У іх знаіш сколька адных пірагоў було пынапечына. Панапрадаць, панапрасць зак. Напрасці шмат. Многа-многа пыныпрідалі, клубкоў тых, клубкоў вісіць ны шасту, сушуцца. Нада ж столька пыныпрясьць, калі яны ткаць пасьпеюць. Панапраджаный дзеепрым. У вас усяго пыныпряджына: i лёну, i воўны, i пысканьней. Панапратываць, панапрануць зак. Апрануць (пра некалькі вопратак). Яны пыныпрятывылі усё луччыя, пыхвал'щца зыхацелі пірідз залоўкымі. Сяньня вы пыныпрянщя што цяплей, вецір узьнімаіцца, становіцца халодна. Панапратывацца, панапрануцца зак. Апрануцца (пра некалькіх асоб). Як вы пыныпрятывыліся, вас прадмець зы адну мінуту, што вы места сабе ні найдзіця. Вы ж ба лаўчэй пыныпрянуліся, там многа людзей будзіць, нікрасіва так іціць. Панапратываный, панапранутый дзеепрым. Ну троху ж пыныпрятывыны, цэлы будуць, ні пыкалеюць. Польты ні пыныпрянуты, а так ны рыспашкі уськінуты. Панараджаць, панарадзіць зак. Адзець прыгожа, прыбраць (пра некалькіх асоб). Пыныріджала сваіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лыпатўха, пыныпрянўліся, пыхвалщца, пўніх, сўшуцца, шастў
1 👁
 ◀  / 305  ▶