мінушчыю суботу быў тут. Што ўжо мне пымінаць мінушчыя! Мінушчыя дзела, ну ета ўсё выдумка, нічога ён ні гываріў. Міргунь выкл. дзеясл. Пра аднаразовае морганне. Коля мірьгунь Сашкі i пашоў, іна мінутку пысядзела i дзеўкым: я пайду двору — i за дзьвері. Мірыцель, мірыльшчык м. жарт. Той, хто мірыць. 3 Навума ніплахей міріціль, ён, хочыш, сам людзям чубы зьвядзець. Як бягіць, бягіць Андреіў мірыыйчык: што тута каму нада? Мірыцелка, мірыцельніца, мірыльшчыца ж. Січас другая міріцілка прібягіць, вун іна ўжо трясець тряхольлім, ажно пыл усьлед пыднімаіцца. Сь цябе, аказыіцца, ніплыхая міріцільніца, так яны шубуцелі, а ты іх скорінька успакоіла, цябе нада ўсігда зваць. Січас другую мірілымчыцу як пызавуць, зразу пырядык станіць. Мітанне н. Мільганне. Табе прідаецца, ніякыга мітаньня я ня віджу i хто там можыць быць. Мітацца незак. Мільгаць. Ты ж прігледзься хырашэнька, тама нехта мітаіцца, во січас за кусьцікым чуць відзін, ці ня косіць хто. Мітульжэнне н. Мільганне паблізу. Пріроіцца мітульжэньня, тады прець лухту, што нехта пы садку ходзіць. Мітульжэць, мітульжэцца незак. Мільгаць блізка перад вачамі. Каб ты ні мітульжэў тут пірід вычамі, дужа б ладный маліц быў. Табе ў вычах мітульжыцца, нікога там ны грідах німа. Мітушэнне н. Мітусня. Нечыга бегыць бяс толку, тут усё можна бізь мітушэньня зьдзелыць. Мляўка прысл. Млосна. Другей раз як станіць мляўка, дык ні знаю, куды б дзелыся. Мляўкасць ж. Млосць, млявасць. Hi знаю, чаго ў цябе мляўкысьць ну душэ, можа с кумою даўно гываріла. Мляўкій прым. Млосны, млявы. Від у яго якей-то мляўкій, ці ні зыбалеў жывоцік. Мокі мн. Вымя (?). Ваша мама прішла, вам есьць прінісла: поўны мокі малокі, поўны цыцы вадзіцы (3 казкі). Мотуз м. Матуз. Мотузым тут ні зьвяжыш, дзіржацца ня будзіць, тут ба нада аборінка крепінькыя, тая б дзіржала
Дадатковыя словы
кўсьцікым, лухтў, мінўшчыю, мінўшчыя, мірьгўнь, пызавўць
3 👁