тыкая й пымыгачка, ну ніхай хуць пуўкарзінычкі пыдбярець i то ладна. Памадзець зак. Пажыць у цяжкіх умовах або са слабым здароўем. Што йна адна будзіць дзелыць, пымадзеіць, пымадзеіць ды паедзіць Г дочкым к каторый. Здароўя яго ўсё, можа з год якей пымадзеіць. Памазкатаць зак. 1. Пастукаць. Ніхай пымазкочыцъ у дзьвері, я ўжо ні палезу яму аччыняць, сам аччыняй, калі пускаіш на ўсю ноч. 2. Пабіць на дробныя кавалкі. Столько посыду пымызкытаў! — уноччы усьпёрся на ўслон i абярнуў. Памамыліцца зак. Памаўчаць, саромеючыся сказаць, выказацца. Трошку пымамылщца, а тады рыскажыць, ён усігда так. Памамырыцца зак. Падзьмуцца з капрызным i неприступным выглядам. Ніхай пымамыріцца, ета яму на пользу будзіць, ато дужа рузмудреў. Памантачыць зак. Памарнатравіць. Каб хызяін, тут ба можно жыць ды жыць, а етый хлюст усё пымынтачыў, i своё, i бацькыва. Памантачыцца зак. Памарнатравіцца. У вас много чаго пымынтачылыся, бяс толку пашло. Памантачаный дзеепрым. Пымынтачыныга нызад ня верніш, як ні круці. Памаркатаць зак. 1. Пабляяць ціха (пра авечку). Аўца зь ігнятымі троху пымыркытала, а цяперь ня чуць. 2 перан. Пабурчаць невыразна. Зы ўсякыю мелыч пакуля пымаркочыць, наслухыісься яго. Памасліць зак. перан. Паўлагоджваць. Кіряёнкі пымасьлілі сваю куму, думылі, што іна паможыць. Памасліцца зак. Павазіцца, стараючыся давесці рэч. А што ён дужа дзелыў, пымасьліўся с карзінкыю, а тады на печ палез. Памастачыць зак. гумар. Паштукаваць. Сярьгей умеіць пымыстачыць, учыцъ яго ні нада. Паматалыжыць, паматалыжыцца, паматалыжнічаць, паматалыжнічацца зак. Пазаймацца круцельствам. Думыіш, ён работыць будзіць? — пымыталыжыць айдзенебудзь i нызад зыявіцца. Два месіцы пымыталыжыліся i коцюць, сустрюкайця іх. Паліц ап паліц ударіць ня хочыць, глядзіць, каб только пымыталыжнічыць. Мы знаім, якея яны былі: любілі пымыталыжнічыцца. Памашараваць, памашаравацца зак. Параспараджацца бесцырымонна. Не, у Мархвы іна многа ні пы
Дадатковыя словы
абярнўў, кумў, наслўхыісься
0 👁